Апошні прылёт марсіянаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Апошні прылёт марсіянаў» — беларускі цацачны мультфільм, выпушчаны ў 1986 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм». Мультфільм распавядае пра шкоду алькагалізму на прыкладзе марсіянскіх прышэльцаў.
Remove ads
Сюжэт
Марсіяне адпраўляюцца ў касьмічны палёт. Побач зь Зямлёю яны сустракаюць касманаўта і шлюць яму сяброўскае прывітаньне. Іншапланецяне падлятаюць бліжэй да Зямлі і бачаць вясельле. Госьці на вясельлі адкаркоўваюць бутэлькі шампанскага. Адна з коркаў ад шампанскага трапляе ў касьмічны карабель іншапланецян, які падае побач зь месцам сьвяточнай ўрачыстасьці. Марсіяне чуюць, як госьці крычаць «Горка!», а калі пакідаюць касьмічны карабель, то адразу трапляюць за сьвяточны стол. Яны адмаўляюцца выпіць наліты ім самагон, спрабуюць уцячы ад п’яных гасьцей і схавацца ў сельскай хаце. Аднак госьці ўрываюцца ў хату і спайваюць марсiянаў. У гэты час адзін з прадпрымальных сялянаў усталёўвае самагонны апарат непасрэдна ў касьмічным караблі. П’яных марсіянаў саджаюць у касьмічны карабель, перадаюць ім пачастункі зь вясельнага стала і скрыню сьпіртнога. Марсіяне ляцяць на Марс і запускаюць вытворчасьць самагонкі, якая паступова забівае іх плянэту.
Remove ads
Здымачная група
- Натальля Лось — рэжысэр-пастаноўшчык
- Анатоль Дзялендзік — аўтар сцэнарыя
- Міхаіл Комаў — апэратар-пастаноўшчык
- М. Байрачны — мастак-пастаноўшчык
- Віктар Доўнар — мультыплікатар
- Ганна Лысятава — мультыплікатар
- Натальля Лось — мультыплікатар
- Н. Лук’янцава — мультыплікатар
- Міхаіл Тумеля — мастак
- М. Строцаў — мастак
- Валерый Казлоў — мастак
- Сяргей Чупроў — гукаапэратар
- С. Аксёнава — мантаж
- Г. Поначоўная — асыстэнт рэжысэра
- М. Бэрэнштэйн — асыстэнт апэратара
- Сяргей Булыга — рэдактар
- Вольга Анапрыенка — дырэктар
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
- Касманаўт, які сустрэў марсіянаў, ляцеў на касьмічным караблі «Саюз» у шлеме з надпісам «БССР».
- Госьці на вясельлі крычалі «Горка!» з прыкметным беларускім акцэнтам.
- Марсіянаў праводзілі пад песьню «Бывайце здаровы, жывіце багата».
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads