Вяртаньне Арабэлі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Арабэ́ля вярта́ецца, або Румбура́к — каро́ль Краі́ны ка́зак» (па-чэску: Arabela se vrací aneb Rumburak králem Říše pohádek) — чэскі дзіцячы тэлесэрыял рэжысэра Вацлава Ворлічка, працяг чэхаславацкага тэлесэрыялу «Арабэля». Прэм’ера адбылася ў 1993 року.

Хуткія факты Жанр, Сцэнарыст ...

На ролю галоўнай гераіні — прынцэсы Арабэлі — ізноў запрашалі Яну Наг’ёву, якая на той час спыніла акторскую кар’еру і жыла ў Нямеччыне[1]. Аднак Наг’ёва запатрабавала надта вялікі ганарар для актораў яе ўзроўню — 18 000 кронаў за дзень здымак, што адпавядала чатыром тагачасным сярэднямесячным заробкам[2]. Таму стваральнікі сэрыялу ўзялі на ролю Арабэлі чэшку Міраславу Шафранкаву (сястру Лібушы Шафранкавай, якая займалася агучваньнем галоўнай гераіні ў першым сэрыяле). Акрамя таго, у працягу сэрыялу адсутнічае роля пана Карла Маера, выканаўца якое Ўладзімер Меншык памёр у 1988 року.

Remove ads

Сюжэт

Новы аповед распачаецца акурат праз 10 гадоў пасьля шлюбу Арабэлі й Пятра. На зьмену іррацыянальнаму сацыялізму з ідэямі, як у заблытанай байцы, у Чэхаславаччыну прыйшоў зьвярыны капіталізм.

Арабэля і Пэтар увесь гэты час чакаюць дзяцей. Гонзік і Маржэнка сталі студэнтамі і займаюцца вывучэньнем фальклёру, у тым ліку казак. Пані Маерава аўдавела.

Краіне казак пагражае новая небясьпека: выгнаны з краю волатаў за сваё вэгетарыянства волат Балібул пасяліўся непадалёк, каб навучыцца есьці людзей. А чарадзей Румбурак ўсё яшчэ не адмовіўся ад ідэі стаць каралём…

Remove ads

Акторы

  • Міраслава Шафранкавапрынцэса Арабэля
  • Уладзімер ДлоўгіПэтар Маер
  • Стэла Зазваркавапані Маерава
  • Дагмар Патрасавапрынцэса Ксенія
  • Марыян Лабудапан Пап
  • Іржы ЛабусРумбурак
  • Уласьціміл Бродзкікароль Краіны казак
  • Яна Брэйхавакаралева Краіны казак
  • Францішак Філіпаўскічорт Блеката
  • Іва Янжуравапані Блекатава
  • Пэтар НарожныКарэл
  • Павал ЗэднічакГіяцынт
  • Яраслава КрэтшмераваРаксана
  • Павал Новы — Фантамас
  • Вацлаў Штэкл — пан Помпа
  • Анджэй КепкаГонза Маер
  • Гана ШэўчыкаваМаржэнка Германава
  • Іржы Совакчараўнік Віга
  • Олдржых ВізнэрВільлібальд
  • Яна Андрэсікава — пані Чэрна
  • Ёзэф Дворжаквадзянік
  • Матоўш Соўкенка — прынц Фрэдзі
Remove ads

Сэрыі

Больш інфармацыі Сэрыя, Назва ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads