Арабэля (тэлесэрыял)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Арабэ́ля» (па-чэску: Arabela) — чэхаславацкі дзіцячы тэлевізійны сэрыял, сьфільмаваны ў 1979 року[2]. Трынаццацісэрыйны фільм у гумарыстычным ключы распавядае пра прыгоды прынцэсы Арабэлі й іншых казачных істотаў у рэальным сьвеце сацыялістычнай Чэхаславаччыны. Гісторыя разгортваецца вакол чароўных пярсьцёнкаў, якія могуць выконваць жаданьні.
У сэрыяле здымалася цэлая плеяда чэскіх кіназорак — Уласьціміл Бродзкі, Яна Брэйхава, Стэла Зазваркава, Уладзімер Меншык, Іржы Совак, Францішак Філіпаўскі, Іва Янжурава й іншыя.
У далейшым былі зьнятыя некалькі працягаў сэрыялу: фільм «Румбурак» (1984) і 26-сэрыйны тэлесэрыял «Вяртаньне Арабэлі» (1990).
Remove ads
Сюжэт
Зьвярніце ўвагу: ніжэй раскрываюцца сюжэтныя павароты і / альбо канчатак твору. |
У сэрыяле глядач сутыкаецца з рэальным сьветам людзей і са сьветам казачных пэрсанажаў. Пан Маер, расказчык казак на тэлебачаньні, спакойна жыве разам са сваёй сям’ёй. Аднойчы падчас здымак ён знаходзіць званочак, звоніць у яго, чым асуджае сваю сям’ю на сэрыю казачных прыгод.
У казачнай краіне валадарыць кароль Гіяцынт з жонкай, якія маюць двух дачок — Арабэлю і Ксенію. У той час як Арабэля добрая і простая, Ксенія фанабэрыстая і ўладарная. Чараўнік другой катэгорыі Румбурак хоча сам уладарыць у краіне казак. У закінутым замку з дапамогай чароўных рэчаў і тэлевізара ўмешваецца ў сьвет людзей, дзе распавядае казкі на свой лад, перамяніўшыся ў Маера. Гэта абарочваецца для пана Маера вялікімі непрыемнасьцямі.
Арабэля знаёміцца з сынам Маера, Пятром, і ўлюбляецца ў яго. У гэты час Ксенія бярэ ўладу ў каралеўстве казак у свае рукі і пераўтварае яго ў падабенства людзкога сьвету. Румбурак імкнецца заваяваць Арабэлю і дзеля гэтага гатовы на зьнішчэньне казачнага сьвету. Ён зьнявольвае Пятра ў сваім замку і вырашае яго пакараць сьмерцю. Як заўсёды, у апошнюю хвіліну ўмешваецца Фантамас, які вызваляе вязьня. Пэтар і Арабэля жэняцца, а кароль Гіяцынт дорыць маладым званочак, які ў іх выхоплівае і хавае сабака Пайда. Так сувязь між абодвума сьветамі перарываецца.
Remove ads
Сэрыі
Remove ads
Магічныя прадметы
Сапраўдная казка ня можа абысьціся без чараўнікоў і чароўных прадметаў, якія зьмяняюць сьвет па жаданьні тых, хто імі карыстаецца. Аднак у «Арабэлі» чары граюць не асноўную ролю, а злоўжываньне імі ўвогуле прыводзіць да вялікіх клопатаў. Стваральнікі сэрыялу спрабуюць пераканаць гледача, што сапраўдныя каштоўнасьці, такія як каханьне і шчасьце, мацнейшыя за казачныя сілы, а штодзённыя праблемы не вырашаюцца з дапамогаю закляцьцяў.
- Пярсьцёнкі — выконваюць любыя жаданьні
- Плашч — тэлепартуе асобу ў іншае месца (звычайна з аднаго сьвету ў іншы)
- Крыштальны шар — дае магчымасьць убачыць пэўнага чалавека
- Чамадан — дазваляе ўздымацца ў паветра
- Званочак — выклікае чараўніка
Акторы
- Уладзімер Меншык — пан Карэл Маер
- Стэла Зазваркава — пані Маерава
- Уладзімер Длоўгі — Пэтар Маер
- Онджэй Кепка — Гонзік Маер
- Ладзіслаў Жупаніч — пан Герман
- Яна Дэрбаглавава — пані Германава
- Вераніка Тыблава — Маржэнка Германава
- Уласьціміл Бродзкі — кароль Гіяцынт
- Яна Брэйхава — каралева
- Іржы Совак — чараўнік Віга
- Яна Наг’ёва — прынцэса Арабэля (агучвала Лібушэ Шафранкава)
- Дагмар Патрасава — прынцэса Ксенія
- Іржы Лабус — Румбурак
- Яна Андрэсікава — чараўніца
- Францішак Філіпаўскі — чорт Блеката
- Станіслаў Гаек — Пеката
- Іржы Крыцінарж — Меката
- Вацлаў Логніскі — злодзей Фоўсэк
- Людэк Копржыва — дырэктар школы
- Антанін Едлічка — настаўнік Адам
- Олдржых Візнэр — прынц Вільлібальд
- Францішак Пэтэрка — Фантамас
- Люба Скаржэпава — ведзьма
- Ёзэф Дворжак — вадзянік
- Ота Шыманэк — Доўгі
- Іржы Лір — каралеўскі дарадца
- Олдржых Вэлен — каралеўскі дарадца
- Дана Ваўрава — Чырвоны Каптурок
- Іва Янжурава — пані Мілерава
- Іржы Кодэт — рэжысэр Новак
- Іржы Гжан — тэлеасыстэнт Грос
- Пэтар Свойтка — псыхіятар Іржы
- Іржы Плескат — школьны інспэктар
- Ян Краўс — аднаклясьнік Пэтра
- Івана Андэрлава — аднаклясьніца Пэтра
- Гелена Ружычкава — расказчыка казак
- Алена Прохазкава — мастацкі экспэрт
- Чэстмір Жанда — тэхнічны прафэсар
- Мілян Нэдзеля — генэрал
- Мілян Рыехс — генэрал
- Радзім Вашынка — генэрал
- Ленка Коржынкава — пакаўёка
- Сімана Сташава — пакаёўка
- Ленка Тэрмерава — пакаёўка
- Ёзэф Шэбек — афіцыянт
- Вера Календава — жанчына на кухні
- Людміла Рубікава — жанчына на кухні
- Вацлаў Слоўп — тэхнік на заводзе
- Ёзэф Ветравец — галоўны кансультант па псыхіятрыі
- Ітка Зеленагорская — доктарка па псыхіятрыі
- Гана Тальпава — дарослая Грэтэль
Remove ads
Здымкі
Яна Наг’ёва, якая грала ў ролі прынцэсы Арабэлі, мела вельмі выразны славацкі акцэнт, з успрыманьнем якога дзеці маглі мець праблемы. Таму ў сэрыяле яе агучвала чэшка Лібушэ Шафранкава[3].
Стварэньнем касьцюмаў для здымак займаўся Тэадор Пішцек.
Месцы здымак
Remove ads
Успрыняцьце
Шоў пасьпяхова паказвалася і ў іншых краінах сацыялістычнага блёку: Баўгарыі, Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы, Румыніі, Югаславіі. Сэрыял быў таксама вельмі папулярны ў Заходняй Нямеччыне, дзе трансьляваўся пад назваю «Die Märchenbraut» (бел. Казачная нявеста)[4].
Працяг
Пра далейшыя прыгоды чарадзея Румбурака ў сьвеце людзей у 1984 року быў зьняты фільм «Румбурак». Іншыя пэрсанажы з арыгінальнага сэрыялу ў гэтым фільме не прысутнічаюць.
У 1993 року на экраны выйшаў дваццацішасьцісэрыйны працяг пад назваю «Вяртаньне Арабэлі» з ужо дарослымі Гонзікам і Грэтаю, якія маюць уратаваць сьвет казак.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads