Румбурак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Румбура́к» (па-чэску: Rumburak) — чэхаславацкі фільм, сьфільмаваны ў 1984 року рэжысэрам Вацлавам Ворлічкам паводле супольнага сцэнару зь Мілашам Мацоўракам.
Фільм распавядае пра далейшы лёс чарадзея другой катэгорыі Румбурака, пакінутага ў канцы сэрыялу «Арабэля» ў сьвеце людзей у пакараньне за свае правіны. У галоўнай ролі здымаўся Іржы Лабус. Іншыя героі папярэдняга сэрыялу ў фільме не прысутнічаюць[a].
Remove ads
Сюжэт
Румбурак, які застаўся абсалютна самотны ў сьвеце людзей, забыў чароўную формулу для вяртаньня дахаты. Удзень ён ператвараецца ў крумкача, а ўночы вяртаецца ў чалавечае аблічча. Ён закахаўся ў зграбную фігурыстку Геленку Траянаву. Аднак на ягоным шляху паўстае небясьпечны супраціўнік — інжынэр Захарыяш, які зьяўляецца зацятым ворагам жывёльнага сьвету. У ход ізноў ідзе чараўніцтва…
Акторы
- Іржы Лабус — Румбурак
- Ірына Багдалава — цёця Эўзэнія
- Ольдржых Кайсер — інжынэр Захарыяш
- Власьціміл Гашак — дырэктар Траян
- Эва Енічкава — Геленка
- Лукас Бэх — Вілік
- Міхал Рынес — Якуб
- Здэна Гадрбальцава — інструктарка
- Яраслава Абэрмаерава — пані Роўпава
- Антанін Едлічка — настаўнік Адам
Заўвагі
Вонкавыя спасылкі
- Чэска-Славацкая фільмавая база (чэс.)
- Румбурак (анг.) на сайце IMDb
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads