Арганізацыя сувязі Грэцыі
прадпрыемства From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Арганізацыя сувязі Грэцыі» (па-грэцку: Οργανισμός Τηλεπικοινωνιών Ελλάδος; АСГ) — прадпрыемства Грэцыі, заснаванае ў кастрычніку 1949 году на аснове «Грэцкага тэлефоннага прадпрыемства».
На 2024 год холдынг «АСГ» аказваў паслугі сотавай сувязі, стацыянарнай тэлефаніі, шыракапалоснага Сеціва і тэлебачаньня. Сярод іншага, прапаноўваў паслугі марской сувязі, у галіне нерухомасьці, электронных плацяжоў, анлайн-заказу дастаўкі ежы і лібчавага страхаваньня. На 2023 год налічваў 7,2 млн сотавых абанэнтаў, 2,7 млн абанэнтаў стацыянарнай тэлефаніі, 2,3 млн падпісчыкаў шыракапалоснага Сеціва, у тым ліку 1,3 млн праз оптавалакно, і 678 тыс. абанэнтаў тэлебачаньня. «Арганізацыя сувязі Грэцыі» была першым пастаўніком сотавай сувязі 5-га пакаленьня ў Грэцыі, пакрыцьцё якой дасягнула 90 % насельніцва. За мяжой мела даччыннае прадпрыемства «Сотавая сувязь Румыніі»[5], а таксама прадпрыемства воблачных сэрвэраў «Сусьветныя рашэньні КосмАСГ» у Бэльгіі. Даччынымі прадпрыемствамі ў Грэцыі былі: сотавы апэратар «КосмАСГ» на 7 млн абанэнтаў, кол-цэнтар «КосмАСГ э-вартасць» (Атэны) на 7000 супрацоўнікаў, «Страхаваньне АСГ» (Атэны), «Акадэмія АСГ», «Нерухомасьць АСГ», «Сельская поўнач АСГ» і «Сельскі поўдзень АСГ» для разбудовы шыракапалоснага Сеціва, «Спадарожнікава-марская сувязь АСГ» (Пірэй), гандлёвая пляцоўка «Нямеччына», «Тэлевытворчасьць КосмАСГ», «Тэхнічныя паслугі КосмАСГ» (Новая Ёнія) і «Плацяжы КосмАСГ»[6].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads