Арнольд Бёклін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арнольд Бёклін (па-нямецку: Arnold Böcklin; 16 кастрычніка 1827, Базэль, Швайцарыя — 16 студзеня 1901, Сан-Дамэніка-дзі-Ф’езоле, Італія) — швайцарскі жывапісец, графік, скульптар; адзін з прадстаўнікоў сымбалізму ў эўрапейскім выяўленчым мастацтве XIX стагодзьдзя.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Дусэльдорфе ў тэарэтыка мастацтва А. фон Гільдэбранта і пэйзажыста Ё. В. Шырмэра (1845—1847), затым у Мюнхэне, дзе прыцягнуў увагу графа Шака. Распачаў адукацыйнае падарожжа па Швайцарыі, Нідэрляндах і Францыі. Першапачаткова займаўся ляндшафтным жывапісам, аднак з часам перайшоў у міталягічную тэматыку. У 1850—1857 гадох працаваў у Рыме. У 1860—1862 гадох быў прафэсарам у Акадэміі мастацтваў у Ваймары. Апошнія гады працаваў напераменку ў Базэлі і ў Італіі. Аказаў уплыў на такіх прадстаўнікоў сюррэалізму, як Макс Эрнст, Сальвадор Далі, Джорджа дэ Кірыко.
Remove ads
Творчасьць
Карціны Бёкліна, яркія і кідкія сваімі колерамі, напісаныя галоўным чынам тэмпэрай. У карцінах Бёкліна выступае выдуманы сьвет, часта знарочыста таямнічы. Спачатку Бёклін пісаў рамантычныя пэйзажі зь міталягічнымі постацямі, затым — фантастычныя сцэны зь німфамі, марскімі пачварамі і г. д. («Трытон і Нэрэіда», 1873—1874).
Позьнія кампазыцыі («Востраў мёртвых», 1880, Мастацкі музэй, Базэль; у пачатку XX у. рэпрадукцыі зь яе былі вельмі папулярныя), дзе фантастычная сымболіка спалучаецца з натуралістычнай пэўнасьцю дэталяў, паўплывалі на фармаваньне нямецкага сымбалізму і югендштылю.
Некаторыя працы:
- «Востраў мёртвых» (1880, Мастацкі музэй, Базэль)
- «Трытон і Нэрэіда» (1873—1874, Мастацкі музэй, Базэль)
- «Фаўн у чаратах» (у мюнхэнскай Пінакатэцы)
- «Адпачывальніца Вэнэра»
- «Паляваньне амазонак» (у Базэлі),
- «Барацьба цэнтаўраў»
- «Палі блажэнных» (Нацыянальная галерэя ў Бэрліне)
- «Сьвяцілішча Гэркулеса» (у Брэслаў)
- «Наяды» (у Базэлі)
- «Віла на марскім беразе» (галерэя Шака ў Мюнхэне)
- «Хвалі» (Мюнхэн, Пінакатэка)
- «Вясновы лівень» (Дрэздэн)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads