Артура Відаль
чылійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арту́ра Эра́сма Віда́ль Па́рда (па-гішпанску: Arturo Erasmo Vidal Pardo; нарадзіўся 22 траўня 1987 году, Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Колё-Колё» і зборнай Чылі. Унівэрсальны гулец, можа згуляць як у абароне, гэтак і ў паўабароне.
Remove ads
Кар’ера
Відаль нарадзіўся ў Сан-Хаакіне, працоўнай камуне ў сталіцы Чылі Сант’яга-дэ-Чылі. Гуляў у футбольных школах клюбаў «Дэпортэс Мэліпільля», пазьней апынуўся ў сыстэме чылійскага гранда «Колё-Колё».
«Колё-Колё»
У 2006 годзе дэбютаваў у прафэсійным футболе, згуляўшы ў матчы «Колё-Колё» й «Унівэрсыдад дэ Чылі» (2:1). Відаль за 10 хвілінаў да канца матчу замяніў Гансалё Фіера. У сваім першым сэзоне Артура адразу стаў чэмпіёнам Чылі. Наступны чэмпіянат зноўку апынуўся пераможным для «Колё-Колё», а роля Відаля ў клюбе ўзрасла. Малады футбаліст згуляў у 30 матчах. Праявіў сябе чыліец і на больш высокім узроўні, забіўшы 3 мячы ў розыгрышы Паўднёваамэрыканскага кубка 2006 году. Тады ж на гульца зьвярнулі ўвагу скаўты эўрапейскіх клюбаў.
«Баер»
Сэзон Апэртуры 2007 году стаў апошнім для Відаля ў складзе «Колё-Колё», паколькі гулец падпісаў кантракт зь нямецкім клюбам «Баер Левэркузэн». Спартовы дырэктар «асьпірынавых» Рудзі Фёлер асабіста лётаў у Чылі дзеля падпісаньня гульца[5]. Поўная сума пагадненьня склала 11 млн даляраў, немцы выплацілі 70% ягонага кантракту за 7,7 млн. Гэтая дамова стала найбуйнейшай у гісторыі «Колё-Колё», апярэдзіўшы папярэдняга рэкардсмэна — трансфэр Матыяса Фэрнадэса ў «Вільярэал» (9 млн даляраў).
19 жніўня 2007 году Відаль дэбютаваў у новым клюбе ў матчы з «Гамбургам», які завяршыўся для «Баера» паразай. У палове гульняў сэзону чыліец выходзіў у аснове, а для таго, каб адкрыць рахунак сваім галам яму спатрэбілася 3 матчы. Артура заняў у камандзе дастаткова трывалае становішча, правёўшы ў двух наступных сезонах 29 і 31 матч адпаведна.
«Ювэнтус»
22 ліпеня 2011 году стаў гульцом турынскага «Ювэнтуса». З гульцом быў заключаны пяцігадовы кантракт. Сума трансфэру склала 10,5 мільёну эўра[6].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2007 годзе Відаль дэбютаваў і ў зборнай Чылі, згуляўшы ў матчы супраць зборнай Вэнэсуэлы. Удзельнічаў у адборачнай кампаніі й фінальнай частцы чэмпіянату сьвету 2010 году.
Дасягненьні
«Колё-Колё»:
- Чэмпіён Чылі: 2006 (а), 2006 (к), 2007 (а), 2024
- Уладальнік Супэркубка Чылі: 2024
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2012, 2013, 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Італіі: 2015
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2012, 2013
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2016
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2016, 2017
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2019
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2018
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2021
- Уладальнік Кубка Італіі: 2022
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2021
«Фламэнгу»:
- Уладальнік Кубка Бразыліі: 2022
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2022
Чылі:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2015, 2016
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads