Зборная Вэнэсуэлы па футболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зборная Вэнэсуэлы па футболе
Remove ads

Зборная Вэнэсуэлы па футболе — прадстаўляе Вэнэсуэлу на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Вэнэсуэльская футбольная фэдэрацыя. Зборная ўваходзіць у такія арганізацыі, як ФІФА і КОНМЭБОЛ.

Хуткія факты Фэдэрацыя, Канфэдэрацыя ...
Remove ads

Гісторыя

У 2000-я гады цікавасьць да спорту, і да футболу ў прыватнасьці, у краіне вырасла і зборная па футболе перастала займаць стабільнае апошняе месца ў рэгіянальных спаборніцтвах. На Кубку Амэрыкі 2007 году, які ўпершыню прайшоў у Вэнэсуэле, зборная ўпершыню за доўгія гады здолела выйсьці з групы, але разгромна саступіла зборнай Ўругваю ў 1/4 фіналу, што таксама было прызнана велізарным дасягненьнем (у выніковай клясыфікацыі гаспадары занялі 6-е месца).

На Кубку Амэрыкі 2011 году зборная Вэнэсуэлы дайшла да паўфіналу, дзе прайграла зборнай Парагваю ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці. У матчы за 3-е месца «вінатынта» саступілі зборнай Пэру зь лікам 1:4. Гэты вынік стаў лепшым у гісторыі зборнай Вэнэсуэлы.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads