Артур Гёргеі

вугорскі вайскавод From Wikipedia, the free encyclopedia

Артур Гёргеі
Remove ads

Артур Гёргеі (па-вугорску: Artúr Görgei) — вугорскі вайсковы кіраўнік, адзін з найвыбітнейшых вайскаводаў вугорскага рэвалюцыйнага войска.

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Remove ads

Біяграфія

У маладосьці Гёргеі быў таленавітым хімікам, а ягоныя працы ў галіне хіміі былі прызнаныя многімі вядомымі вугорскімі і эўрапейскімі хімікамі. Аднак ён больш шырока вядомы дзякуючы сваёй актыўнай ролі ў Вугорскае рэвалюцыі 1848—1849 гадоў як найбольш пасьпяховы генэрал і найвялікшы ваенны геній вугорскага войска. Зьяўляецца правадыром пераможнай вясновай кампаніі, якая вызваліла амаль усю заходнюю частку Вугоршчыны ад аўстрыйскае акупацыі. Праз свае ваенныя посьпехі быў узнагароджаны ўрадам Вугоршчыны, атрымаўшы пачаду вайсковага міністру. У апошнія дні рэвалюцыі быў прызначаны вугорскім дыктатарам, што азначала, што ён атрымаў у свае рукі ўсе вайсковыя і палітычныя сілы краіны. Аднак, праз тое, што ён ня здолеў супрацьстаяць колькаснаму і тэхналягічнаму войску аўстрыйцаў і расейцаў, быў вымушаны 13 жніўня 1849 году спыніць рэвалюцыю.

Адносіны і канфлікты Гёргеі з Лаяшам Кошутам, галоўным палітыкам і прэзыдэнтам-губэрнатарам рэвалюцыйнае Вугоршчыны, паўплывалі на хаду вайны за незалежнасьць і ягоную вайсковую кар’еру, а таксама на пасьлярэвалюцыйнае жыцьцё да самае сьмерці. Падчас сваіх паходаў узімку і ўлетку 1848—1849 гадоў ён уступіў у канфлікт з Кошутам праз адрозныя меркаваньні наконт вайсковых рухаў і праз тое, што Гёргеі адмовіў Дэклярацыі вугорскае незалежнасьці, архітэктарам якой быў Кошут.

Пасьля капітуляцыі расейскаму войску, ён пазьбег расстрэлу, як шматлікія вугорскія генэралы, дзякуючы патрабаваньню расейскага кіраўніцтва аб ягоным памілаваньні. Замест таго, быў адпраўлены аўстрыйцамі ў Клягенфурт, дзе яго трымалі пад вартай да 1867 году. Пасьля быў амніставаны ў выніку вугорска-аўстрыйскага кампрамісу і заснаваньня Аўстра-Вугоршчыны, таму мог безь перашкодаў вярнуцца ў Вугоршчыну. Пасьля некалькіх гадоў цяжкасьцей, калі ён бяз посьпеху паспрабаваў знайсьці прыдатную працу, пасяліўся дзякуючы брату Іштвану Гёргеі ў Вышаградзе, дзе правёў апошнія дзесяцігодзьдзі свайго жыцьця.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads