Лаяш Кошут

вугорскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Лаяш Кошут
Remove ads

Лаяш Кошут (па-вугорску: Lajos Kossuth) — вугорскі шляхціч, юрыст, журналіст, палітык, дзяржаўны дзяяч і прэзыдэнтам Каралеўства Вугоршчына падчас рэвалюцыі 1848—1849 гадоў[10]. Пры дапамозе свайго таленту ў аратарстве ў палітычных дэбатах і публічных прамовах Кошут, які паходзіць зь зьбяднелай шляхецкае сям’і, здолеў стаць рэгентам-прэзыдэнтам Вугоршчыны. Вядома, што род Кошут мае славацкае паходжаньне, а маці Лаяша паходзіла зь нямецкіх лютэранаў, сам Кошут зьяўляўся апантанным вугорскім нацыяналістам.

Хуткія факты дэпутат Нацыянальнага сходу Вугоршчыны[d], губэрнатар ...

Навучаўся на юрыста ў Пэшце. Ягоныя выдатныя здольнасьці да палымяных прамоваў, а таксама здольнасьць хутка аналізаваць велічэзныя матэрыялы, здольнасьць гуляць на многіх псыхалягічных аспэктах, разам зь безумоўнай сумленнасьцю і непадкупнасьцю, зь першага году знаходжаньня ў Пэшце забясьпечылі маладому юрысту вядомасьць і салідную практыку. Аднак, сам Лаяша Кошут бачыў сваю будучыню толькі ў палітычнай дзейнасьці. Спробы заняць месца ў адміністрацыі ня мелі посьпеху, бо ягоныя радыкальныя дэмакратычныя і нацыянал-патрыятычныя перакананьні не віталіся аўстрыйскай адміністрацыяй. Тым ня менш, Кошут ўсё ж быў прызначаны дэпутатам арыстакратычнага парлямэнту Вугоршчыны, які месьціўся ў сучаснай Браціславе.

Пад уплывам рэвалюцыйных падзеяў у Парыжы Лаяш Кошут 3 сакавіка 1848 году заклікаў да рэвалюцыйных пераменаў у Аўстрыйскае імпэрыі, апэлюючы да сямнаццацігадовага эрцгерцагу Францу Ёзэфу. Пасьля здушэньня рэвалюцыі быў вымушаны зьехаць з краіны, вандруючы па Турэччыне, Ангельшчыне, ЗША і Італіі. Бронзавы бюст Кошута месьціцца ў Капітоліі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads