Артур Кац

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арту́р Кац (нар. 26 сьнежня 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец менскай футбольнай школы «Трактар». Пачынаючы з 2013 году, выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ ў якасьці паўабаронцы. У красавіку 2015 году быў аддадзены ў арэнду да «Гарадзеі», аднак згуляў у Першай лізе ўсяго 5 матчаў за клюб. У сэзоне 2016 году на правах арэнды выступаў за клюб «Смалявічы-СТІ», які меў з барысаўчанамі дамову аб супрацы. Тым ня менш, па заканчэньні сэзона супраца была спыненая, і паўабаронца пакінуў БАТЭ.

З студзеня 2017 году праходзіў прагляд у «Гарадзеі», якая на той час ужо выступала ў Найвышэйшай лізе. У лютым падпісаў кантракт з клюбам, але ўжо праз два тыдні ён быў скасаваны[4]. Неўзабаве далучыўся да менскага «Промню», у складзе якога пачаў сэзон 2017 году. Зь цягам часу замацаваўся ў якасьці асноўнага левага абаронцы, забіўшы за сэзон 9 галоў, чым дапамог камандзе прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У сакавіку 2018 году падоўжыў кантракт з «Промнем»[5]. У першай палове сэзону 2018 году звычайна гуляў у стартавым складзе каманды, пазьней страціў месца ў аснове.

У пачатку 2019 году ў сувязі зь пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаньнем зь мясцовым «Дняпром» стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Зьяўляўся на пляцоўцы нерэгулярна, а з чэрвеня страціў месца ў складзе. У кастрычніку і надалей зноўку стаў прыцягвацца да матчаў, выходзячы на замену. У лютым 2020 году выправіўся на прагляд у «Віцебск» і ў выніку падпісаў кантракт[6]. На полі зьяўляўся зрэдку ды пераважна заставаўся на лаўцы запасных, гуляючы таксама за дубль. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Віцебск»[7].

У сакавіку 2021 году футбалістам бабруйскай «Белшыны»[8], якой паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2022 году прыяднаўся да наваполацкага «Нафтану»[9], поруч зь якім паводле вынікаў сэзону здабыў перамогу ў Першай лізе. У лютым 2023 году склаў новую працоўную дамову з наваполацкім клюбам[10]. Пакінуў «Нафтан» па пагадненьні бакоў у чэрвені 2023 году[11]. У ліпені 2023 году далучыўся да «Маладэчна-2018»[12]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[13]. За два гады стаў асноўным левым абаронцам каманды, у складзе якой у 2024 годзе стаў пераможцам розыгрышу Першай лігі. У студзені 2025 году склаў новую ўгоду з клюбам[14], а перад пачаткам новага сэзону футбалісту спатрэбілася апэрацыя[15]. Першая палова сталася расчаравальнай для маладэчанцаў, за першая кола каманда здабыла толькі чатыры пункт. Кац цягам гэтага часу згуляў у 11 матчах, пасьля чаго клюб і футбаліст разьвіталіся адно з адным[16].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads