Артур Кларк

брытанскі пісьменьнік, навуковец, футуроляг, вынаходнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Артур Кларк
Remove ads

А́ртур Чарлз Кларк (па-ангельску: Arthur Charles Clarke, 16 сьнежня 1917, Майнхэд, графства Самэрсэт, Вялікабрытанія — 19 сакавіка 2008, Калёмба, Шры-Ланка) — ангельскі пісьменьнік, навуковец, футуроляг і вынаходнік, найбольш вядомы сумеснай з Стэнлі Кубрыкам працай па стварэньні культавага навукова-фантастычнага фільма «Касьмічная адысэя 2001» (1968). У 1999 годзе Кларк атрымаў рыцарскае званьне ад каралевы Лізаветы ІІ.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...

Артура Кларка, Айзэка Азімава і Робэрта Хайнлайна клічуць «вялікай тройкай» навуковых фантастаў, як зрабіўшых вялікі ўплыў на жанр у сярэдзіне XX стагодзьдзя.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 16 сьнежня 1917 году ў горадзе Майнхэд, графства Самэрсэт. Скончыўшы школу, у 1936 годзе пераехаў у Лёндан, дзе быў прыняты на пасаду аўдытара ў казначэйства і ўступіў у Брытанскую міжплянэтную грамаду, якая адной з сваіх мэтаў ставіла прапаганду ідэі касьмічных палётаў; у 1940—1950-я гады двойчы абіраўся яго старшынёй. Адзін з заснавальнікаў і актывістаў брытанскага фэндама.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны быў закліканы ў Каралеўскія ВПС, служыў у званьні лейтэнанта, удзельнічаў у распрацоўцы радарнай сыстэмы для спрошваньня пілотам навігацыі ў складаных надворных умовах, пра што напісаў паўдакумэнтальны раман «Укатаны шлях» («Glide Path»), выдадзены ў 1963 годзе. Пасьля вайны з адменнасьцю скончыў Каралеўскі каледж у Лёндане па спэцыяльнасьцях фізыка і матэматыка.

У 1956 годзе Кларк перабраўся ў Шры-Ланку, а пасьля атрымаў грамадзянства Шры-Ланкі.

Артур Кларк — ляўрэат прэміі Калінгі за дасягненьні ў папулярызацыі навукі (1962). У 1989 годзе ён быў узнагароджаны Оpдэнам Бpытанскай імпэpыі.

Апошнія гады Артур Кларк пражыў у Калёмба, сталіцы Шры-Ланкі. Тамака ён удзельнічаў у стварэньні сэрыі тэлеперадач, прысьвечаных легендам і мітам сучаснасьці.

У 1998 годзе ангельская каралева Лізавета II даравала Кларку рыцарскае званьне.

У апошнія гады жыцьця Артур Кларк цяжка хварэў (паводле некаторых зьвестак, на расьсеяны склероз), у выніку чаго змушаны быў перайсьці да супрацоўніцтва зь іншымі пісьменьнікамі. Сканаў 19 сакавіка 2008 году з-за праблемаў з дыханьнем, якія зьявіліся ў яго з выяўленьнем яшчэ ў 1960-я гады постпаліяміэлітнага сындрому.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads