Стэнлі Кубрык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэнлі Кубрык
Remove ads

Стэ́нлі Ку́брык (па-ангельску: Stanley Kubrick; 26 ліпеня 1928 — 7 сакавіка 1999) — амэрыканскі кінарэжысэр і прадусар, шырока прызнаваны адным з самых таленавітых, уплывовых, наватарскіх кінэматаграфістаў канца XX стагодзьдзя. Фільмы Кубрыка, вялікая частка якіх зьяўляюцца экранізацыямі, насычаныя тэхнічным майстэрствам, наватарскім, часта знарочыста «скупым», падыходам да апавяданьня, а таксама тонкім даўгавечным досьціпам. Характэрнымі асаблівасьцямі ягонай творчасьці таксама зьяўляюцца спэцыфічнае выкарыстаньне буйных плянаў, незвычайнага панарамаваньня, наплыву, а таксама сьмелае ўжываньне папулярнай і клясычнай музыкі.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у раёне Мангэтане, у габрэйска-аўстрыйскай сям’і выхадцаў з Усходняй Эўропы. Ягоны бацька быў лекарам, захапляўся шахматамі й фатаграфіяй, чым зацікавіўся й хлопец. Ён таксама выявіў цікавасьць да джазу й граў на барабанах. У школе Кубрык ня быў выдатным вучнем і не атрымаў вышэйшай адукацыі. Калі яму споўнілася 17 гадоў, хлопец вырашыў заняцца фатаграфіяй. Ягоныя здымкі былі надрукаваныя ў часопісе Look, і з таго часу ён працаваў фотакарэспандэнтам. Неўзабаве пачаў наведваць Нью-Ёрскі музэй сучаснага мастацтва й часта хадзіў у кінатэатры. У 1947 годзе Стэнлі Кубрык ажаніўся са старой сяброўкай Тобай Мец. У 1951 годзе па парадзе сябра Кубрык пачаў здымаць кароткамэтражныя фільмы й рэклямныя ролікі. Пазьней ён сфакусаваўся на апавядальных фільмах і зьняў Fear and Desіre (1953), пра загінуўшых жаўнераў у тыле ворага на вайне. У 1955 годзе ён пераехаў у Галівуд, дзе зьняў фільм Kіller's Kіss (1954). The Kіllіng (1956) — пра баксэра Ўолтэра Карт’е ў канцы сваёй кар’еры, які патрапіў у арганізаваную злачыннасьць — стаў першым фільмам Кубрыка з удзелам прафэсійнай здымачнай брыгады; ня меў камэрцыйнага посьпеху, але атрымаў пазытыўныя водгукі ад крытыкаў.

Раньнія фільмы Кубрыка фінансаваліся яго сям’ёй ды сябрамі. Неўзабаве малады рэжысэр пасябраваў зь вядомым прадусарам Джэймсам Б. Гарысам, зь якім заснаваў фірму Harrіs-Kubrick Productіons, што фінансавала ягоныя наступныя фільмы.

Першым фільмам Кубрыка, што здабыў камэрцыйны посьпех і быў добра прыняты крытыкамі, стаў Paths of Glory (1957), заснаваны на апавяданьні пра Першую сусьветную вайну й зьняты ў Нямеччыне.

Павярнуўшыся да ЗША, Кубрык пачаў працаваць над фільмам One-Eyed Jacks (1961), але з-за канфлікту з Марлонам Брандо пакінуў здымкі . Пасьля гэтага ён пісаў сцэнары й быў запрошаны акторам-прадусарам Керкам Дугласам працаваць рэжысэрам у фільме Spartacus (1960). Здымкі выйшлі цяжкімі праз супярэчнасьці між Кубрыкам і Дугласам, але фільм меў посьпех і прынёс Кубрыку папулярнасьць.

Расчараваўшыся ў Галівудзе, рэжысэр пераехаў у 1962 годзе ў Ангельшчыну, дзе зьняў фільм «Лаліта» па апавяданьні Ўладзімера Набокава, які быў намінаваны на прэмію Оскар.

Наступны фільм Кубрыка, чорная камэдыя Dr. Strangelove or: How I Learned to Stop Worryіng and Love the Bomb (1964) па апавяданьні Red Alert Пітэра Джорджа, стаў культавым.

Потым рэжысэр цягам пяці гадоў працаваў над фільмам 2001: A Space Odyssey па раману Артура Кларка — навукова-фантастычнаю стужкай з наватарскімі спэцэфэктамі.

Іншыя фільмы Кубрыка: A Clockwork Orange, Barry Lyndon, The Shіnіng, Full Metal Jacket, Eyes Wіde Shut, якія таксама адрозьніваліся арыгінальнымі сцэнарамі й наватарствам.

Кубрык памёр 7 сакавіка 1999 году, незадоўга да сканчэньня здымак Eyes Wіde Shut. У яго таксама засталася пэўная колькасьць невыдадзеных працаў.

Дадатковыя зьвесткі

  • Першы кароткамэтражны фільм — «Дзень бітвы» зьявіўся ў 1951 годзе. Ён распавядаў пра баксэра Ўолтэра Карцье, які быў калісьці героем аднаго з фотарэпартажаў Кубрыка.
  • Рэжысэр Стывэн Гопкінз зьняў тэлевізійны фільм-фантазію, заснаваны на біяграфіі актора Пітэра Сэлерса, «Жыцьцё й сьмерць Пітэра Сэлерса» з Джэфры Рашам у галоўнай ролі, у якім распавядаецца таксама й пра ягоную сумесную працу са Стэнлі Кубрыкам на здымках фільму «Доктар Стрэйнджлаў».
  • Рэжысэр Браян Кук зьняў фільм «Пад Кубрыка» з Джонам Малкавічам у галоўнай ролі, заснаваны на рэальных падзеях пра чалавека, які працаваў на адной здымачнай пляцоўцы са Стэнлі Кубрыкам і пасьля выдаваў сябе за яго.
Remove ads

Фільмаграфія

  • 1951Лятучы падрэ / анг. Flying Padre
  • 1951Дзень сутычкі / анг. Day of the Fight
  • 1953Страх і пажадлівасьць / анг. Fear and Desire
  • 1953Марскія наезьнікі / анг. The Seafarers
  • 1955Пацалунак забойцы / анг. Killer’s Kiss
  • 1956Забойства / анг. The Killing
  • 1957Сьцежкі славы анг. Paths of Glory
  • 1960Спартак / анг. Spartacus
  • 1962Лаліта / анг. Lolita
  • 1964Доктар Стрэйнджлаў, або Як я перастаў баяцца і палюбіў бомбу / анг. Dr. Strangelove or: How I Learned to Stop Worrying and Love the Bomb
  • 1968Касьмічная адысэя 2001 / анг. 2001: A Space Odyssey
  • 1971Завадны апэльсін / анг. A Clockwork Orange
  • 1975Бары Ліндан / анг. Barry Lyndon
  • 1980Зьзяньне / анг. The Shining
  • 1987Суцэльнамэталічная абалонка / анг. Full Metal Jacket
  • 1999З шырока заплюшчанымі вачыма / анг. Eyes Wide Shut
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads