Арцюр Рэмбо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцю́р Рэмбо́ (па-француску: Jean Nicolas Arthur Rimbaud; 20 кастрычніка, 1854, Шарлявіль — 10 лістапада 1891, Марсэль) — францускі паэт, які аказаў выключны ўплыў на паэзыю сымбалізму і лічыцца адным з пачынальнікаў сюррэалізму.
Remove ads
Біяграфічныя зьвесткі
Нарадзіўся ў Шарлявілі ў Ардэнах — дэпартамэнце ў паўночна-ўсходняй Францыі. У 16 пачаў пісаць вершы. Шмат разоў уцякаў з дому, вёў разбэшчанае жыцьцё. Некаторы час жыў у Парыжы з Полем Вэрленам, зь якім меў любоўную афэру (яны былі ў гомасэксуальнай сувязі).
У Парыжы Рэмбо бярэ ўдзел у паўстаньні Парыскай камуны. У 1872 Поль Вэрлен кідае сям’ю і зьязджае з Рэмбо ў Лёндан. Некаторы час жывучы там, яны падарожнічаюць па Эўропе і растаюцца ў Брусэлі, пасьля таго, як Вэрлен пад узьдзеяньнем абсэнту страляе ў Рэмбо зь пісталета. Пасьля растаньня з Вэрленам Рэмбо вяртаецца дамоў.
Ён перастае пісаць і падарожнічае па сьвеце да 1880 году. Затым у Афрыцы (у Эгіпце і Этыёпіі), а таксама ў Емэне ён займаецца гандлем кавай, скуры і зброі.
У лютым 1891 году Рэмбо вяртаецца ў Францыю, дзе яму ампутуюць нагу з-за ракавай пухліны. Рэмбо памірае ў Марсэлі, у шпіталі, 10 лістапада 1891 году. Пахаваны ў Шарлэвілі.
Remove ads
Бібліяграфія
- П’яны карабель / Le bateau ivre (1871)
- Лета ў апраметнай / Une Saison en Enfer (1873)
- Азарэньні / Les illuminations (1874)
Беларускія пераклады
На беларускую мову асобныя вершы Рэмбо перакладалі Р. Барадулін, А. Мінкін, Я. Семяжон, М. Федзюковіч.
- «Выбранае» / Перакл. А. Хадановіча. Мн., 2018. («Паэты плянэты»).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads