Арцём Рахманаў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцём Рахма́наў (нар. 10 ліпеня 1990 году) — беларускі футбаліст, абаронца берасьцейкага «Дынама».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец школы футбольнага клюбу «Менск», дзе гуляў за фарм-клюб «Менск-2». З 2008 году праходзіў у асноўны склад сталічнай каманды. За чатыры гады, аднак, ня здолеў стаць трывалым гульцом асноўнага складу. У сакавіку 2013 году далучыўся да мазырскай «Славіі»[5]. Замацаваўся ў асноўным складзе мазырскага клюбу на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, але ня здолеў выратаваць яго ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2014 году перайшоў у гарадзенскі «Нёман»[6]. У складзе гарадзенцаў апынуўся на лаве запасных. У траўні 2014 году ў сувязі з пашкоджаньнем асноўнага цэнтральнага абаронцы Івана Садоўнічага займаў ягонае месца ў першай адзінаццатцы. Пасьля пераходу Садоўнічага ў канцы чэрвеня ў казаскі «Табол» на некаторы час быў асноўным абаронцам, але неўзабаве зноў апынуўся на лаўцы. У кастрычніку 2014 году кантракт зь «Нёманам» быў скасаваны[7].
У лютым 2015 году падпісаў кантракт з эстонскім клюбам «Левадыя» да канца 2016 году[8]. У студзені 2016 году праходзіў прагляд у казаскім «Іртышы», але камандзе не падышоў[9]. У сакавіку 2016 году перайшоў у малдаўскі клюб «Мілсамі»[10]. Доўгі час быў асноўным абаронцам «Мілсамі», але ў пачатку 2017 года праз траўмы страціў месца ў складзе. У траўні 2017 году, незадоўга да заканчэньня сезону, скасаваў кантракт з малдаўскім клюбам.
У ліпені 2017 году падпісаў кантракт з адэскім «Чарнаморцам»[11], які пакінуў у верасьні 2017 году[12]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з польскім клюбам «Ракаў» з Чанстаховы[13]. У ліпені 2018 году перайшоў у клюб «Іслач»[14]. У студзені 2019 году падпісаў кантракт з швэдзкім клюбам «Эскільстуна»[15]. Аднак, ужо ў ліпені 2019 году вярнуўся ў «Іслач»[16].
У студзені 2020 году далучыўся да берасьцейскага «Руха»[17], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У сэзоне 2021 году быў капітанам каманды. У студзені 2022 году па заканчэньні працоўнае дамовы пакінуў «Рух»[18] і неўзабаве стаў гульцом казаскай «Астаны»[19], якой дапамог стаць чэмпіёнам Казахстану. У студзені 2023 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з клюбам[20]. У 2023 годзе заставаўся без клюбу, у выніку чаго выступаў у мэдыяфутболе. У студзені 2024 года пачаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[21], стаўшы капітанам каманды. У канцы 2024 году ўзгодніў новы кантракт з клюбам.
Міжнародная
У 2009—2012 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі. 2 верасьня 2021 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў у адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2022 супраць зборнай Чэхіі (0:1).
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Казахстану: 2022
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads