Аршанскі мясакансэрвавы камбінат
прамысловае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Аршанскі мясакансэрвавы камбінат» — дзяржаўнае харчовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў студзені 1930 году.
На 2025 год «Аршанскі МКК» меў 3 вытворчыя цэхі: дзіцячага харчаваньня, кансэрвавы і каўбасны, а таксама цэх забою і перапрацоўкі буйной рагатай жывёлы (БРЖ) і сьвіней. Выпускаў гамагенізаванае дзіцячае харчаваньне для немаўлятаў ад 6 месяцаў у алюмінавых бляшанках па 100 грамаў і ў шкляных слоіках. Пюрэпадобнае харчаваньне прызначалася для немаўлятаў ад 8 месяцаў. Дзеля гіпаалергеннасьці выкарыстоўваў індычаціну і трусяціну. За зьмену вырабляў 50 т мясных кансэрваў 80 найменьняў з тэрмінам захоўваньня ад 3-х да 5 гадоў. Таксама выпускаў да 20 т каўбасы звыш 100 найменьняў за зьмену, у тым ліку 40 вэнджанай і 35 варанай, як і 15 найменьняў сардэлек. Сярод іншага, працавала аддзяленьне дэлікатэсаў зь ялавічыны і сьвініны[6].
Для дзяцей таксама выпускаў кансэрвы з кураняціны, бараніны і ялавічыны. Сярод іншага, вырабляў 4 віды лекавых кансэрваў з паніжаным утрыманьнем фэніляляніну: агароднінае і бульбяное пюрэ зь ялавічынай і сьвінінай. Вытворчасьць кансэрваў за зьмену дасягала 30 000 бляшанак вагой па 325 і 525 грамаў. Мясарасьлінныя кансэрвы мелі прыдатнасьць да 2-х гадоў. Асноўную частку працаўнікоў складалі выпускнікі такіх 3-х вучэльняў Беларусі, як Аршанскі прафэсійна-тэхнічны каледж, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках і Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт харчаваньня[7].
Remove ads
Вырабы
На 2025 год «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат» вырабляў:
- 29 найменьняў дзіцячага харчаваньня зь ялавічыны, індычаціны, трусяціны, кураняціны, бараніны і сьвініны, у тым ліку ў выглядзе пюрэ і з даданьнем печані, бульбы, сэрца, языка, морквы і агароднінай[8];
- 10 найменьняў мяснога паштэту[9], у тым ліку 4 — ялавічнага з даданьнем вітамінаў[10];
- 28 найменьняў мясных кансэрваў з аляніны, бараніны, індычаціны, сьвініны і ялавічыны, у тым ліку з грачанай і пярловай кашай, а таксама 6 — кансэрваў для сабакаў і катоў[11];
- 55 найменьняў каўбасных вырабаў, зь іх 14 — варанай каўбасы, 8 — варана-вэнджанай і паўвэнджанай, у тым ліку сэрвэлят, 12 — сыравэнджанай і сыравяленай, у тым ліку салямі, 4 — сардэлек і сасісак, 10 — вэнджаніны зь ялавічыны і сьвініны (выразку, кумпяк, рулет, філе, вяндліну і балык), а таксама 6 — няфондавай, у тым ліку зэльц, крывяную і лівэрную каўбасу[12];
- агароднінае пюрэ зь мясам і сасіскі для хворых на фэнілкетанурыю[13].
Remove ads
Мінуўшчына
5 студзеня 1930 году здалі ў дзеяньне «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат» (Беларуская ССР) магутнасьцю 30 т выпрацоўкі мяса і 8 т каўбасы за зьмену. У 1935 годзе ўступіў у дзеяньне кансэрвавы цэх. У 1953 годзе прадпрыемства дасягнула даваеннай магутнасьці. У 1960 годзе пабудавалі новы кансэрвавы цэх магутнасьцю 47,8 т за зьмену. У 1969 годзе запусьцілі лядоўню ёмістасьцю 2000 т. У 1980 годзе «Аршанскі МКК» стаў першым у Савецкім Саюзе вытворцам мясных кансэрваў для дзіцячага харчаваньня. У 1989 годзе ў кансэрвавым цэху ўсталявалі лінію магутнасьцю 50 000 бляшанак за зьмену[1].
У 1992 годзе стварылі сетку ўласных фірмовых крамаў. У 1996 годзе стварылі вытворчасьць сыравэнджанай і сыравяленай каўбасы. 2 сакавіка 1998 году «Аршанскі МКК» пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства. 21 сьнежня 1999 году ўвялі ў дзеяньне цэх кансэрваў для дзіцячага харчаваньня магутнасьцю 2,8 т штосодні. У 2008 годзе ў халадзільным цэху аміячнае ахаладжэньне замянілі на фрэонавае. У 2014 годзе запусьцілі цэх дзіцячага харчаваньня магутнасьцю 70 т за зьмену з аўтаматызаваным абсталяваньнем для вытворчасьці ў бляшанках і шкляных слоіках. 29 красавіка 2022 году ўвялі ў дзеяньне цэх забою і перапрацоўкі буйной рагатай жывёлы і сьвіней[7]. У 2024 годзе загрузка вытворчай магутнасьці склала: 100 % — па сыры і масьле, 65 % — па дзіцячым харчаваньні, 57 % — па мясе, 53 % — малочнай сыроватцы, 49 % — па мясных кансэрвах і 21 % — па каўбасах[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads