Воршасырзавод

харчовае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Воршасырзавод
Remove ads

«Воршасырзавод» — дзяржаўнае харчовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў сьнежні 1955 году ў якасьці «Аршанскага заводу плаўленых сыроў» (Віцебская вобласьць).

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

На 2025 год быў адным зь вядучых вытворцаў плаўленага сыру ў Беларусі і найбольшым вытворцам марозіва ў Віцебскай вобласьці.

Remove ads

Вырабы

На 2025 год «Воршасырзавод» вырабляў:

  • 34 найменьні плаўленага сыру пад таварным знакам «Сырны двор»[5], зь іх —
    • 11 у брыкетах па 80 грамаў тлустасьцю ад 20 («Арбіта»)[6] да 60 % у сухім рэчыве, у тым ліку салодкі «Шакалядны» з какавай;
    • 4 малаказьмяшчальныя вырабы ў брыкетах на аснове падсырнай сыроваткі тлустасьцю 45 і 50 %[7];
    • 2 плаўленыя вырабы «Хутаранка» ў брыкетах тлустасьцю 40 і 45 % з кукурузным крухмалам[8];
    • 7 пастападобных па 8 скібак тлустасьцю ад 45 да 55 %[9];
    • 6 у палімэрных кубках па 170 грамаў тлустасьцю 45 %, у тым ліку салодкі «Шакалядны плюс» вагой 90 г з какавай[10];
    • 4 вэнджаныя каўбасныя тлустасьцю 30 і 40 % у пакунках па 500 грамаў[11];
  • 51 найменьне марозіва[12], зь іх —
    • 12 у вафэльных кубках па 80 грамаў, у тым ліку плямбір і вяршковае, крэм-бруле і з какавай, з заменьнікам малочнага тлушчу і бяз цукру (з сарбітам)[13];
    • 15 відаў эскімо па 70 грамаў, у тым ліку плямбір і вяршковае двухслойнае, у малочнай, карамэльнае і какава-глязуры[14];
    • 4 плямбіры ў вафэльным цукровым ражку па 80 грамаў, у тым ліку крэм-бруле[15];
    • 2 віды вяршковага ў брыкеце на печыве і ў какава-глязуры па 80 грамаў[16];
    • 3 ягадныя сарбэты па 80 грамаў у папяровых кубках, у тым ліку клубнічны, малінавы і чарнічны[17];
    • 8 найменьняў сямейнага марозіва ў пакетах па 500 грамаў і па адным кг[18];
    • 7 плямбіраў у кювэце па 2 кг, у тым ліку двухслойны[19].
Remove ads

Мінуўшчына

У чэрвені 1944 году стварылі «Аршанскую маслабазу» (Беларуская ССР). 22 сьнежня 1955 году Савет міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 688 аб яе пераўтварэньні ў «Аршанскі завод плаўленых сыроў». 31 сьнежня 1955 году міністар мяса-малочнай прамысловасьці БССР падпісаў адпаведны Загад № 202[2]. У 1956 годзе праектная магутнасьцю заводу склала 4 т плаўленага сыру і 880 кг марозіва за зьмену. У 1956 годзе выпусьцілі 1300 т плаўленага сыру, 147 т марозіва, 90 т топленага масла, 19 т вафэльных кубачкаў і 10 139 бочак. На заводзе працавала 82 чалавекі. Першым кіраўніком быў Г.І. Шэлектар, а галоўным інжынэрам — Н.Р. Батц. Завод вырабляў 6 відаў плаўленага сыру: заедкавы, 30%- і 40%-вы, вэнджана-каўбасны, цьвёрды сычужны яраслаўскі і такі самы кастрамскі на экспарт. Таксама выпускалі 4 віды марозіва: малочнае і вяршковае з напаўняльнікам і безь яго. Урэшце, выраблялі цукровыя трубачкі, расфасоўвалі ў бляшанкі топленае масла і пастаўлялі бочкі ва ўсе раёны Віцебскай вобласьці. У выніку пераабсталяваньня вытворчую магутнасьць нарасьціі да 9 т сыру і 5 т марозіва за зьмену[20].

29 сьнежня 1997 году Віцебскі абласны выканаўч камітэт ухваліў Рашэньне № 588 аб пераўтварэньні прадпрыемства ў адкрытае акцыйнае таварыства, чые паі разьмеркавалі між пастаўнікамі, працаўнікамі і насельніцтвам Воршы. 5 чэрвеня 2003 году Віцебскі аблвыканкам зацьвердзіў Рашэньне № 314 аб перайменаваньні прадпрыемства ў «Воршасырзавод». Завод уваходзіў у віцебскі канцэрн «Мяса-малочныя прадукты». На 2018 год «Воршасырзавод» вырабляў звыш 50 найменьняў плаўленых сыроў і быў адным зь вядучых вытворцаў такіх сыроў у Беларусі. Таксама выпускалі звыш 30 найменьняў марозіва. За мяжу ў Расею паставілі 4 % вырабаў[2]. 1 лістапада 2018 году завод пераўтварылі ва ўнітарнае прадпрыемства[2].

У 2020 годзе выпусьцілі 600 т марозіва. Ад лістапада па сакавік выпускалі ад 20 да 40 т марозіва, а ў чэрвені яго вытворчасьць даходзіла да 110 т. На 2021 год «Воршасырзавод» быў найбольшым вытворцам марозіва ў Віцебскай вобласьці[21]. 19 жніўня 2021 году завод разьмясьціў на Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы заяўкі на продаж плямбіру для продажу за мяжу ўпершыню ў гісторыі біржы[22]. На 2024 год завод вырабляў звыш 40 найменьняў плаўленага сыру ў брыкеце, кубку, скібках і вэнджана-каўбасным выглядзе, а таксама звыш 50 найменьняў марозіва ў вафэльных кубачках і вафэльных цукровых ражках, а таксама ў выглядзе эскімо, сэндвічаў, як і ў сямейных і буйнафасаваных пакунках[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads