Арыбэ Пэральта

мэксыканскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Арыбэ Пэральта
Remove ads

Ары́бэ Пэра́льта Маро́нэс (па-гішпанску: Oribe Peralta Morones; нар. 12 студзеня 1984 году, Тарэон, Мэксыка) — былы мэксыканскі футбаліст, нападнік. Выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Мэксыкі. Алімпійскі чэмпіён 2012 году ў Лёндане, а таксама найлепшы футбаліст КОНКАКАФ 2013 году.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пэральта дэбютаваў у прафэсійным футболе за клюб «Марэлія» 22 лютага 2003 году, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Амэрыцы». Пазьней Арыбэ перайшоў у склад клюбу другога дывізіёну «Леон». Паводле вынікаў сэзону Арыбэ выйшаў у 33 матчах і забіў 10 галоў, а клюб выйшаў у вышэйшы дывізіён. Пасьля гэтага гулец далучыўся да табару клюбу «Мантэрэй», аднак свае зорныя сэзоны гулец правёў у клюбе «Сантас Лягуна», разам зь якім двойчы стаў чэмпіёнам Мэксыкі.

13 траўня 2014 году, было абвешчана, што Пэральта быў прададзены ў клюб «Амэрыка»[4][5]. Не зважаючы на тое, што дэталі трансфэру не былі прадстаўлены, лічыцца, што «Амэрыка» заплаціла за гульца 10 млн даляраў ЗША, што зрабіла гэтую ўгоду самай дарагой у гісторыі мэксыканскага футболу[6].

Міжнародная

Пэральта дэбютаваў у складзе зборнай Мэксыкі выйшаўшы на апошняй замене падчас таварыскага матчу супраць зборнай Аргентыны 9 сакавіка 2005 году. Ён быў уключаны ў сьпіс да падрыхтоўкі да чэмпіянату сьвету 2006 году, але ня быў уключаны ў канчатковы склад[7]. Гулец быў уключына ў склад нацыянальнай каманды на чэмпіянат сьвету 2014 году.

Remove ads

Дасягненьні

«Леон»

  • Чэмпіён Мэксыкі: 2004(к)

«Сантас Лягуна»

  • Чэмпіён Мэксыкі: 2008(к), 2012(к)

«Амэрыка»

  • Чэмпіён Мэксыкі: 2014(а), 2018(а)
  • Уладальнік Кубка Мэксыкі: 2019(к)
  • Пераможца Лігі чэмпіёнаў КОНКАКАФ: 2015, 2016

Мэксыка:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads