Арэхавічы (Падляскае ваяводзтва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арэ́хавічы (па-польску: Orzechowicze, па-падляску: Orếchvičy[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Божай Маці ў Бельску[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Маці з Гары Кармэль ў Бельску-Падляскім[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
Арэхавічы ўзгадваюцца ўпершыню ў люстрацыі бельскага староства з 1576 году. Вёска адносілася тады да каралеўскіх валоданьняў[5]. У міжваенны пэрыяд прыналежалі да гміны Вышкі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 169 жыхароў (80 палякаў ды 89 беларусаў, але 142 праваслаўныя і 27 каталікоў)[6]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Арэхавічы былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads