Бельскі павет (1919—1939)
павет Польскай Рэспублікі ў 1919—1939 гадах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бе́льскі паве́т — былы павет Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. Сядзіба — места Бельск.
Remove ads
Гісторыя
Створаны на аснове былога Бельскага павету(ru) Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі 28 жніўня 1919 году. У 1921 г. на абшары павету знаходзілася 9 местаў (Бельск, Боцькі, Бранск, Цеханавец, Дарагічын, Кляшчэлі, Мельнік, Нараў і Сямяцічы) і 19 вясковых гмінаў. 11 ліпеня 1922 г. Бельскі павет пабольшыўся коштам скасаванага Белавескага павету (у яго склад былі далучаныя гміны: Масева, Белавежа і Сухопаль). Канчатковае фармаваньне межаў павету закончылася ў 1926 г., калі гміна Сухопаль адыйшла ў склад Пружанскага павету. У ліпені 1934 г. улады скасавалі 12 самых малых гмінаў, але былі створаныя 7 новых і да 1939 г. у складзе Бельскага павету было 14 гмінаў. 14 студзеня 1940 г. савецкія ўлады канчаткова скасавалі Бельскі павет як адміністарцыйную адзінку, а на яго месцы былі заснаваныя Бельскі, Бранскі, Цеханавецкі, Кляшчэльскі і Сямяціцкі раёны Беластоцкай і Берасьцейскай вобласьцей[1].
У цяперашні час тэрыторыі павету адносяцца да Бельскага, Высокамазавецкага Гайнаўскага і Сямяціцкага паветаў Падляскага ваяводзтва Польшчы. Самыя ўсходнія часткі былога Бельскага павету ўваходзяць у склад Камянецкага і Пружанскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці Беларусі.
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
1922—1934
Гміны
- Даманова — адміністрацыйны цэнтар Даманова
- Дубяжын — адміністрацыйны цэнтар Дубяжын
- Гарадзіск — адміністрацыйны цэнтар Гарадзіск
- Відзьгова — адміністрацыйны цэнтар Відзьгова
- Вышкі — адміністрацыйны цэнтар Вышкі
- Куты — адміністрацыйны цэнтар Куты
- Кляшчэлі — адміністрацыйны цэнтар Кляшчэлі
- Ласінка — адміністрацыйны цэнтар Ласінка
- Лубін — адміністрацыйны цэнтар Лубін
- Мілейчыцы — адміністрацыйны цэнтар Мілейчыцы
- Нараў — адміністрацыйны цэнтар Нараў
- Наройкі — адміністрацыйны цэнтар Наройкі
- Орля — адміністрацыйны цэнтар Орля
- Пасынкі — адміністрацыйны цэнтар Пасынкі
- Радзівілаўка — адміністрацыйны цэнтар Радзівілаўка
- Рудка — адміністрацыйны цэнтар Рудка
- Сямяцічы — адміністрацыйны цэнтар Сямяцічы
- Скужэц — адміністрацыйны цэнтар Скужэц
- Тапчэва — адміністрацыйны цэнтар Тапчэва
1934—1939
- Бельск-Падляскі — адміністрацыйны цэнтар Бельск-Падляскі
- Боцькі — адміністрацыйны цэнтар Боцькі
- Бранск — адміністрацыйны цэнтар Бранск
- Гайнаўка — адміністрацыйны цэнтар Гайнаўка
- Гарадзіск — адміністрацыйны цэнтар Гарадзіск
- Вышкі — адміністрацыйны цэнтар Вышкі
- Дарагічын — адміністрацыйны цэнтар Дарагічын
- Мельнік — адміністрацыйны цэнтар Мельнік
- Нараў — адміністрацыйны цэнтар Нараў
- Орля — адміністрацыйны цэнтар Орля
- Сямяцічы — адміністрацыйны цэнтар Сямяцічы
- Цеханавец — адміністрацыйны цэнтар Цеханавец
Remove ads
Насельніцтва

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 129 216 жыхароў, з чаго:
- 35 964 (27,82%) беларусы,
- 79 154 (61,26%) палякі (выніку перапісу былі фальсіфікаваныя, каб выказаць магчыма вялікую колькасьць палякаў),
- 13 175 (10,19%) габрэяў,
- 1038 (0,8%) расейцаў,
- 976 (0,75%) летувісаў,
- 111 (0,08%) немцаў,
- 24 (0,02%) украінцы (у перапісе былі запісаныя як русіны),
- 15 французаў,
- 14 латышоў,
- 11 татараў,
- 2 грузіны,
- 1 чэх,
- 1 эстонец,
- 1 сэрб,
- 1 турак.
Для параўнаньня, перапіс насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 г. засьведчыў у павеце 164 441 чал., зь якіх як родную мову вызначылі:
- польскую разам 57 331 (г. зн. 34,86% ад насельніцтва павету),
- «расейскую» (пад якой разумелася ўласна расейская, а таксама беларуская ды ўкраінская, зь якіх да апошняй традыцыйна залічвалася палескае насельніцтва Беларусі) — 82 082 (49,92%)[2].
Пры гэтым крыніцы не паказваюць на значны адток беларускага насельніцтва з рэгіёну або значнае збольшваньне польскага.
Па веравызнаньню насельнікі павету былі:
- 49,77% (64 311) жыхароў павету былі каталікамі,
- 37,67 (48 672) праваслаўнымі,
- 12,36% (15 977) юдэямі,
- 0,1% (140) пратэстантамі,
- 27 марыявітамі,
- 18 адвэнтыстамі,
- 4 г. зв. сэктантамі,
- 1 баптыст,
- 1 мусульманін.
Для 9 жыхароў павету веравызнаньне было пазначанае як невядомае.[3]
Глядзіце таксама
- Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Беластоцкае ваяводзтва
Крыніцы і заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads