Асавецкі сельсавет (Любанскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асаве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Асавец.
Remove ads
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны Асавецкі сельсавет у складзе Любанскага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 года — Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці.
29 верасьня 2006 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Азломль, Заельнае, Наўгальнае, Пярэспа, Трайчаны, Ямінск — ліквідаванага Ямінскага сельсавету[1].
Remove ads
Насельніцтва
Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету — 2738 чалавек[2], зь іх 98,1 % — беларусы[3].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads