Асакараўскі раён
Раён Казахстану From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асакараўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў Казахстане на поўначы Карагандзінскай вобласьці.
Агульная плошча раёну складае 12,6 тыс. км². Раённая ўправа знаходзіцца ў вёсцы Асакараўка. У раёне знаходзіцца 22 вясковыя акругі, у якіх разьмешчана каля 53 вёсак.
Remove ads
Краявід
Раён разьмешчаны ў польную частку Казахстана. Маюцца таксама халмы й горы, найвышэйшыя зь якіх — Ніяз, Акдын, Шокай, Ярэймэнтаў.
Насельніцтва
Склад насельніцтва Асакараўскага раёну (на 1 студзеня 2010 году)
- расейцы — 17 362 чал. (49,93 %)
- казахі — 7829 чал. (22,52 %)
- немцы — 2979 чал. (8,57 %)
- украінцы — 2307 чал. (6,63 %)
- беларусы — 973 чал. (2,80 %)
- татары — 727 чал. (2,57 %)
- чачэнцы — 538 чал. (1,55 %)
- грэкі — 368 чал. (1,06 %)
- малдаване — 253 чал. (0,73 %)
- мардва — 174 чал. (0,50 %)
- палякі — 127 чал. (0,37 %)
- чувашы — 123 чал. (0,35 %)
- іншыя — 670 чал. (1,93 %)
- Агулам — 34 771 чал.
Remove ads
Гісторыя
Асакараўскі раён створаны 28 сьнежня 1940 году.
Склад і гаспадарка
Агульная плошча раёну 1126,1 тыс. га. У склад раёну ўваходзіць на 1 студзеня 2012 году: 2 вялікія вёскі (Асакараўка й Маладзёжная), 22 вясковыя акругі: Батпакцінская, Сарызек, Дальняя, Зорная, Іртыская, Каратамарская, Ясіль, Кундузьдзінская, Мірная, Маржанкульская, Міколаўская, Азёрная, Карагайлы, Акбулак, Піянэрская, Роднікаўская, Садовая, Сункар, Тэльманская, Трудавая, Чапаеўская, Шыдзерцінская. Колькасьць насельніцтва на 1 студзеня 2012 году складае 35 502 чалавекі. Асакараўскі раён знаходхіцца ў польнай частцы Казахстану. Маюцца халмы й горы. Надвор’е летам цёплае, сухое, зімой халоднае й сухое, амаль бязь сьнегу. Гаспадарка ў асноўным прадстаўлена жывёлагадоўляй, маецца слабаразьвітае (з-за сухога лета) земляробства. Прамысловасьць прадстаўлена здабываньнем сыравіны вапны й вугля з тамтэйшых гораў.
Remove ads
Вядомыя людзі
У Асакараўскім раёне нарадзіўся Аслан Масхадаў — прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя.
![]() |
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads