Аскар дус Сантус
бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аска́р дус Са́нтус Эмбуа́ба Жу́ніёр (па-партугальску: Oscar dos Santos Emboaba Júnior; нар. 9 верасьня 1991 году, Амэрыкана, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Сан-Паўлу» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Аскар пачаў сваю кар’еру ў моладзевым складзе клюбу «Уніян Барбарэнсэ». Затым у 2004 годзе перайшоў у «Сан-Паўлу». З 2008 году паўабаронца стаў выступаць за асноўны склад каманды й у тым жа годзе выйграў з клюбам чэмпіянат краіны.
17 чэрвеня 2010 году Аскар перайшоў у клюб «Інтэрнасьёнал». З 2011 году Аскар стаў гульцом стартавага складу клюбу, склаўшы дуэт у цэнтры поля з Андрэсам Д’Алесандра. Разам яны дапамаглі сваёй камандзе атрымаць перамогу ў чэмпіянаце штату Рыю-Грандзі-ду-Сул.
25 ліпеня 2012 году Аскар падпісаў пяцігадовы кантракт з «Чэлсі»[2]. Сума трансфэру склала 25 млн фунтаў[3].
Міжнародная
14 верасьня 2011 году Аскар дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Бразыліі ў першай гульні за Супэрклясыка Амэрыкі 2011 году супраць зборнай Аргентыны. Матч скончыўся зь лікам 0:0, а Аскар выйшаў на замену Рэната Абрэў на 63 хвіліне матча.
Remove ads
Дасягненьні
«Сан-Паўлу»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2008
- Чэмпіён штату Сан-Паўлу: 2010
«Інтэрнасьёнал»:
- Чэмпіён штату Рыю-Грандзі-ду-Сул (2): 2011, 2012
- Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі: 2011
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2015, 2017
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2015
- Пераможца Лігі Эўропы: 2013
«Шанхай»:
- Чэмпіён Кітаю: 2018, 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Кітаю: 2024
- Уладальнік Супэркубка Кітаю: 2019
Бразылія:
- Пераможца Супэрклясыка Амэрыкі: 2011
- Срэбраны прызэр Алімпійскіх гульняў: 2012
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads