Сан-Паўлу (футбольны клюб)

бразыльскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Сан-Паўлу (футбольны клюб)
Remove ads

«Сан-Па́ўлу» (па-партугальску: São Paulo Futebol Clube) — бразыльскі футбольны клуб з гораду Сан-Паўлу. Шасьціразовы чэмпіён Бразыліі. Трохразовы ўладальнік Кубка Лібэртадорэс. «Сан-Паўлу» зьяўляецца адным з самы пасьпяховых клюбаў у бразыльскім футболе. Клюб гуляе ў чэмпіянаце штату Сан-Паўлу, а таксама ў Сэрыі А чэмпіянату Бразыліі, а таксама ўвааходзіць у сьпіс пяці клюбаў, якія ніколі не выляталі з найвышэйшага дывізіёну чэмпіянату Бразыліі.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...

Найбольш пасьпяховымі для клюбу лічацца 1990-я гады, калі пад кіраўніцтвам трэнэра Тэле Сантана «Сан-Паўлу» атрымаў перамогу ў трох розыгрышах чэмпіянату штату і аднойчы ў Сэрыі А, а таксама ў шэрагу міжнародных спаборніцтваў. Перамогі ў двух Кубках Лібэртадорэс у 1992 і 1993 гадох, як раз прыпадаюць на гэты час. Даволі пасьпяховымі зьяўляюцца і 2000-я гады, калі клюб тройчы запар стаўся чэмпіёнам краіны і аднойчы стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс.

«Сан-Паўлу» зьяўляецца трэці клюбам паводле колькасьці прыхільнікаў, маючы на сваім рахунку больш за 17 мільёнаў прыхільнікаў. Традыцыйнамі для хатніх матчаў клюбу зьяўляюцца белая кашуля з двума гарызантальнымі палосамі, адна зь якіх чырвоная, а іншая чорная, белыя шорты і шкарпэткі. Хатнім стадыёнам зьяўляецца пляцоўка Марумбі, якая здольная зьмясьціць 67 052 чалавекі.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Чэмпіёнскі склад 1931 году.

Футбольны клюб «Сан-Паўлу» быў заснаваны 25 студзеня 1930 году 60 былымі функцыянэрамі, гульцамі і сябрамі клюбаў «Паўлістану» і «АА Палмэйрас». Клюб «Паўлістану» быў закладзены ў 1900 годзе і ўважаўся за адзін з найстарэйшых клюбаў у горадзе. Ён быў 11-разовым чэмпіёнам Сан-Паўлу, але адмовіўся ад футболу праз прафэсіяналізацыі спорту. У сваю чаргу клюбу «АА Палмэйрас» паўстаў у 1902 годзе. Быўшы трохразовым чэмпіёнам Сан-Паўлу, той клюб меў намер па заканчэньні сэзону 1929 году стварыць прафэсійную каманду, але ня здолеў гэтага зрабіць[2]. У выніку стварэньня новага клюбу да чорна-белых колераў «АА Палмэйрас» былі дададзеныя чырвона-белыя колеры «Паўлістану»[3]. Тым ня менш, унутраныя спрэчкі прывялі да фінансавых праблемаў. Клюб быў вымушаны аб’яднацца з «Т’еці», то бок іншым спартовым клюбам гораду, але футбольная сэкцыя клюбу была расфармаваная 14 траўня 1935 году[4]. Толькі ў канцы году футбольны клюб паўстаў нанова пад назовам «Трыкалор».

Thumb
Каманда 1936 году.

Першая гульня новага клюбу адбылася 25 студзеня 1936 году, а супернікам каманды стала «Партугеза Сантыста». Матч ледзь не адмянілі празь юбілей гораду, але Парфірыю да Пас, футбольны дырэктар і кампазытар гімна клюбу, атрымаў дазвол ад Управы адукацыі на гульню. У 1940 годзе, калі быў урачыста адкрыты стадыён Пакаэмбу, пачалася новая эра ў футболе штату Сан-Паўлу. Клюб заняў другое месца ў Лізе Паўлісты ў 1941 годзе, а праз год клюб выдаткаваў 200 бразыльскіх рэалаў, каб набыць Леонідаса з «Фламэнгу». У гэты час «Сан-Паўлу» таксама набыў аргентынца Антоніё Састрэ і шэраг бразыльцаў. З гэтымі новымі папаўненнямі «Трыкалор» стаў вядомы як «паравы каток», пяць разоў здабываючы перамогі ў чэмпіянаце штату, як то ў 1943, 1945, 1946, 1948 і 1949 гадах. Клюб прадаў сваю трэнавальную базу Каніндэ камандзе «Партугеза», каб сабраць грошы на свой новы стадыён Марумбі, будаўніцтва якога пачалося ў 1952 годзе.

Сэрыя посьпехаў 1940-х гадоў скончылася ў пачатку 1950-х, бо ў новым дзесяцігодзьдзі клуб выйграў толькі два чэмпіянаты штату — у 1953 і 1957 гадах. Чэмпіёнства 1957 году было павязанае з дапамогай 35-гадовага бразыльскага гульца зборнай Зызыньню і вугорскім трэнэрам Бэла Гутманам. І футбаліст, і трэнэр сталіся сапраўднымі кумірамі заўзятараў. Гутман ачоліў каманду ў 1957 годзе і ў тым жа годзе прывёў дружыну да чэмпіёнства[5][6]. Падчас знаходжаньня ў Бразыліі ён дапамог папулярызаваць схему 4–2–4, якая пасьля выкарыстоўвалася зборнай Бразыліі на чэмпіянаце сьвету 1958 году. У наступныя гады клюб зь цяжкасьцю канкураваў з «Сантусам» і ягоным зорным нападнікам Пэле. Паколькі будаўніцтва стадыёна Марумбі працягвалася, «Сан-Паўлу» ўступіў у свой самы доўгі пэрыяд бяз тытулаў у сваёй гісторыі, які цягнуўся 13 гадоў.

Remove ads

Дасягненьні

Thumb
Хатні стадыён Марумбі.
1977, 1986, 1991, 2006, 2007, 2008
  • Кубак Бразыліі: 1
2023
  • Супэркубак Бразыліі: 1
2024
1931, 1943, 1945, 1946, 1948, 1949, 1953, 1957, 1970, 1971,
1975, 1980, 1981, 1985, 1987, 1989, 1991, 1992, 1998, 2000,
2005, 2021
1992, 1993, 2005
  • Рэкопа Паўднёвай Амэрыкі: 2
1993, 1994
  • Кубак КОНМЭБОЛ: 1
1994
  • Супэркубак Лібэртадорэс: 1
1993
  • Міжкантынэнтальны кубак: 2
1992, 1993
  • Клюбны чэмпіянат сьвету: 1
2005
Remove ads

Склад

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads