Аструда

места ў Вармінска-Мазурскім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Аструда
Remove ads

Аструда (па-польску: Ostróda, па-нямецку: Osterode, па-пруску: Austrāti) — места і гміна ў Аструдзкім павеце Вармінска-Мазурскага ваяводзтва. Разьмешчанае на Ілаўскім Паазер’і, над Дрвэнцкім возерам. Празь места працякае рака Дрвэнца.

Хуткія факты

У 1975—1998 гадох места адміністрацыйна належала да Ольштынскага ваяводзтва.

Па стане на 31 сьнежня 2009 року места мела 33 191 насельніка[1].

Remove ads

Геаграфія

Праз Аструду праплывае рака Дрвэнца.

Акрамя Дрвэнцкага возера, у Аструдзе ёсьць іншыя азёры:

  • Сморды (возера Якуба)
  • Пузы (возера Паўзэнске)
  • Сайміна (возера Кайкоўске)
  • Перске
  • Гурчын

Паводле зьвестак 2002 року, Аструда займае плошчу 14,15 км². Места займае 0,8% плошчы павету.

Гісторыя

Thumb
Thumb
Пратэстанцкая царква

Аструда паўстала ў XIII стагодзьдзі ў ваколіцах крыжацкага замку на тэрыторыі Памязаніі, заселенай на той час старапрускае племя памязанаў.

Па Грунвальдзкай бітве ў 1410 року рыцар Мікалай з Дурэнга (Кляўс фон Дорынге) захапіў места і замак для войскаў караля Ўладзіслава Ягайлы. У 1440 року Аструда далучылася да антыкрыжацкае Прускае канфэдэрацыі. У 1519 року ў часе польска-тэўтонскай вайны (прускай вайны) Аструда заваяваная войскамі караля польскага Жыгімонта Старога.

У 16331643 роках местам (і староствам) загадвае Ян Хрысьціян бжэскі, князь Бжэгу і Легніцы.

З 21 лютага па 1 красавіка 1807 року ў замку перабываў Напалеон Банапарт.

У часе Другой сусьветнай вайны Аструда была зруйнаваная прыкладна на 60%.

Remove ads

Насельніцтва

Па стане на 31 сьнежня 2009[1]:

Больш інфармацыі Пералік, Агулам ...

Паводле зьвестак 2002 року сярэдні даход на душу насельніцтва 1259,38 .

Гарады-пабрацімы

Больш інфармацыі Места, Краіна ...

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads