Пруская мова

мёртвая заходнебалтыйская мова From Wikipedia, the free encyclopedia

Пруская мова
Remove ads

Пру́ская мо́ва (часам называецца старажытнапрускай, ням. Altpreußische Sprache, анг. Old Prussian у мэтах адрозьненьня ад прускіх гаворак нямецкае мовы) — мёртвая заходнебалтыйская мова балтыйскае групы індаэўрапейскай моўнай сям’і, на якой размаўляў народ прусы. Тэрыторыя пашырэньня знаходзілася на паўночным усходзе сучаснай Польшчы і Калінінградзкае вобласьці сучаснай Расеі.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...

Захавалася невялікая колькасьць пісьмовых помнікаў мовы, датаваных XIV—XVI стагодзьдзямі. Шматлікія зь іх адлюстроўваюць на сабе ўплыў з боку польскае і нямецкае моваў. Пэўнае ўяўленьне пра мову даюць тапаніміка і антрапаніміка, а таксама прускія запазычаньні і субстратныя элемэнты ў суседніх мовах: нямецкай, польскай, летувіскай, беларускай.

Remove ads

Гісторыя

Апрача ўласна гістарычнага рэгіёну Прусія, на ўсход ад ракі Віслы, мова магла быць таксама пашыранай на ўсходзе гістарычнага рэгіёну Ўсходняе Памор’е, разам з тым, на думку некаторых дасьледнікаў, тэрыторыя пашырэньня носьбітаў мовы магла працягвацца на ўсход і поўдзень, закранаючы Падляшша і Палесьсе.

Мяркуецца, што па войнах XIII—XV стст., якія адбываліся ў гэтым рэгіёне, арэал прускае мовы распаўся на некалькі невялікіх тэрыторыяў. Ад пачатку XVII ст. мова стала выміраць нават у апошніх традыцыйных арэалах (напрыклад, існуюць сьведчаньні пра сьмерць «апошняга старога, які жыў на Курскай пярэсьпе і ведаў прускую» ў 1677 годзе), на пачатак XVIII ст. нашчадкі прусаў поўнасьцю перайшлі на ніжненямецкую мову; таксама шэраг апошніх носьбітаў мовы вымер з прычыны голаду і чумы, якія доўжыліся ў 1709—1711 гадох[3]. У лексыцы нямецкага маўленьня нашчадкаў прусаў часам захоўваліся некаторыя элемэнты прускага субстрату (напрыклад, kurp — «абутак», як мяркуецца, ад прускага kurpi; тым часам у выданьні 1611 году Хронікі Эўрапейскай Сарматыі паведамлялася, што «…як русь, і літва абутак сабе пляце, які літва называе Lapciami, а русь — Kurpiami»[a]).

У дадатак да нямецкіх каляністаў, падчас Рэфармацыі ў Прусіі знаходзілі прытулак перасяленцы з Польшчы[5][6], Літвы, Францыі, Шатляндыі[7]. Гэтыя прычыны выклікалі паступовы пераход прусаў на іншыя мовы, асабліва нямецкую, якая была дзяржаўнай мовай тагачаснай Прусіі.

Remove ads

Пісьмовыя сьведчаньні

Thumb
Прускі катэхізіс, дзе на думку Паўла Урбана і Вацлава Пануцэвіча, «прускай» называецца жамойцкая (летувіская) мова[8][9]

Да беспасярэдніх сьведчаньняў прускае мовы прымяркоўваюць тапонімы Прусіі (першае дасьледаваньне зрабіў Георг Геруліс), уласныя імёны[10] (аднак многія зь іх, падобна імёнам ліцьвінаў, маюць поўныя германскія адпаведнікі), асобныя словы ў гістарычных дакумэнтах, дыялектызмы ў нямецкай, летувіскай і беларускай мовах.

Разам з гэтымі зьвесткамі асабліва вылучаецца выпадкова знойдзены ў 1970-х гадох Базэльскі фрагмэнт (XIV ст., па 1369 годзе), які лічыцца найбольш старажытным балтыйскім тэкстам. Гэты тэкст ёсьць жартаўлівай эпіграмай, складзенай, відаць, прускім студэнтам Карлаўскага ўнівэрсытэту.

Kails rekyse Thoneaw labonache thewelyse
Eg koyte poyte Nykoyte pennega doyte.

Больш інфармацыі пруская, беларуская ...

Звычайна тэкст трактуюць наступным чынам: «Вітаю, спадар! Ты нядобры таварыш, калі хочаш піць, а грошай даваць не жадаеш».

Сярод некаторых іншых пісьмовых сьведчаньняў адзначаюцца слоўнік з 100 словаў, складзены ў 1517—1526 гадох Сымонам Грунаў, эльбінскі слоўнік XIV ст. (памэзанскі дыялект, 802 словы), выкананыя немцамі пераклады трох катэхізмаў (XVI ст., самбійскі дыялект), аднак застаецца дыскусійным пытаньне пра ступень правільнасьці адлюстраваньня прускага маўленьня ў гэтых катэхізмах.

Remove ads

Асноўная характарыстыка

Фанэтыка

Для фанэтыкі прускае мовы былі характэрнымі супрацьпастаўленьне галосных паводле даўжыні або кароткасьці, адносна простая сыстэма зычных, вольны націск, супрацьпастаўленьне інтанацыяў, паляталізацыя і лябіялізацыя зычных, зьмяшэньне шыпячых і сьвісьцячых, дыфтангізацыя доўгіх галосных, захаваньне di, ti (перайшлі ў шыпячыя ў латыскай і летувіскай), але пераход si у шыпячы; зьмена глухіх і звонкіх (у шэрагу выпадкаў зьвязаная з успрыманьнем мовы немцамі).

Марфалёгія

Некаторыя сьведчаньні (у прыватнасьці, катэхізісы) дазваляюць мець падставы для рэканструкцыі граматыкі прускае мовы.

У прускай мове засьведчаная наяўнасьць склонаў, аднак не існуе дакладнага меркаваньня пра іх колькасьць. У найменшай ступені ў прускай мове налічваюцца чатыры склоны: назоўны, родны, давальны і вінавальны. Маюцца сьляды клічнага склону (напрыклад, фраза O Deiwe Rikijs — «О Божа»), у якіх адлюстроўваецца захаваньне праіндаэўрапейскага канчатку клічнага склону *-e. Адзначаецца наяўнасьць вызначаных і нявызначаных артыкляў, аднак застаецца дыскусійным пытаньне пра ўласна прускае, а не калькаванае нямецкае, паходжаньне гэтай зьявы. У прускай мове вылучаюцца дзеясловы мінулага, цяперашняга і будучага часу, існуе аналітычны пэрфэкт зь дзеясловам быць, чатыры накланеньні, залог. У прускай мове адзначаўся лексыкалізаваны дзеяслоўны від славянскага тыпу (напрыклад, прыстаўка po-), аднак ён зьяўляецца слаба задакумэнтаваным. У некаторых дачыненьнях пруская мова дэманструе блізкасьць да славянскіх моваў (у прыватнасьці, агульныя структурныя рысы ў марфалёгіі).

Сынтаксіс і лексыка

Не захавалася дакладных зьвестак пра сынтаксіс у прускай мове, што зьвязана з дакладным адпавяданьнем парадку словаў у катэхізісах нямецкаму арыгіналу.

Паводле папулярнага меркаваньня, пруская мова лічыцца даволі блізкай да іншых заходнебалтыйскіх моваў (на цяперашні момант усе мёртвыя), у меншай ступені — да ўсходнебалтыйскіх (летувіская, латыская). Мова мае запазычаньні славянскага, германскага (напрыклад, з гоцкае мовы), а таксама скандынаўскага паходжаньня[11]. Разам з тым, грунтуючыся на архіўных матэрыялах, нямецкі гісторык XVII ст. Хрыстаф Гарткнох давёў, што мова старажытных прусаў была славянізаванай, збліжанай з мовамі ліцьвінаў, палякаў і русінаў[12].

Remove ads

Спробы гіпатэтычнай рэканструкцыі

На цяперашні час у Летуве, Польшчы, Расеі і некаторых іншых краінах існуюць некалькі экспэрымэнтальных супольнасьцяў, якія ставяць мэту гіпатэтычнай рэканструкцыі прускае мовы. Блізу 200 чалавек вывучыла мову і спрабуе выкарыстоўваць яе ў паўсядзённым жыцьці ў мажлівай ступені. Сярод пэрсаналіяў руху адзначаюцца Вітаўтас Мажуліс і Лэтас Палмаціс, лідэр руху і аўтар тэматычнага сайту[13]. Таксама актыўна дзее рух «Пруская супольнасьць Летувы», «створаны на аснове крыві й духу, з дакладным веданьнем і разуменьнем таго, што велізарная колькасьць прусаў прыйшла да сваіх балтыйскіх братоў у Летуву, Латвію й Беларусь, каб выратавацца ад генацыдных крыжовых паходаў, чумы, ґерманізацыі й русіфікацыі»[14]. Гэтую супольнасьць стварыў Мантас Мазіляўскас.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. польск. «...iako Ruś y Litwa obuwie sobie plotą, które Litwa lapciami, Ruś kurpiami nazywa»[4]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads