Астэрызм (тыпаграфіка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Астэры́зм (па-старажытнагрэцку: іἀστερίσκος, ἀστήρ, па-беларуску: пазнака на палёх, зорачка, зорка) (⁂) — тыпаграфічны (друкарскі) сымбаль, які складаецца з трох астэрыскаў, разьмешчаных у трыкутніку, які выкарыстоўваецца для розных мэтаў. Назва паходзіць ад астранамічнага тэрміна, які пазначае групу зорак.[1]
Першапачаткова астэрызм выкарыстоўваўся як разнавіднасьць дзінкуса ў друкарні[2].
Ён таксама можа выкарыстоўвацца для абазначэньня «бяз назвы», «бяз аўтара», калі назва альбо аўтар не пазначаныя[3].
У мэтэаралёгіі зорачка ў мадэлі станцыі паказвае на ўмераны сьнегапад.[4][5]
Remove ads
Дынкус

Ды́нкус альбо дзі́нкус — друкарскае сымбаль для падзелу тэксту, напрыклад, пры разрывах разьдзелаў. Яго мэта — «пазначыць на нязначныя перапынкі ў тэксьце»[6], прыцягнуць увагу да ўрыўка альбо да асобных падразьдзелаў кнігі. Такім чынам, астэрызм зьяўляецца разнавіднасьцю дынкусу. У цяперашні час такое выкарыстаньне сымбаля практычна састарэла. Найчасьцей выкарыстоўваюцца іншыя дынкусы — тры кропкі ці тры зорачкі ў гарызантальным шэрагу[7][8]. Прыклад дынкусу (* * *):
«…Якое-небудзь слова якое-небудзь слова якое-небудзь слова якое-небудзь слова!
* * *
якое-небудзь слова якое-небудзь слова якое-небудзь слова якое-небудзь слова…»
Для той жа мэты можа выкарыстоўвацца невялікі чорна-белы малюнак альбо флерон (❧)[8].
Remove ads
LAΤΕΧ
У LAΤΕΧ для паказу астэрызму можа выкарыстоўвацца канструкцыя, падобная гэтай:
\newcommand{\asterism}{\smash{%
\raisebox{-.5ex}{%
\setlength{\tabcolsep}{-.5pt}%
\begin{tabular}{@{}cc@{}}%
\multicolumn2c*\\[-2ex]*&*%
\end{tabular}}}}
Падобныя сымбалі
- ⁑
- ∴
- ⛬
- ⸫
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads