Астэрыск (зорачка)
тыпаграфскі сымбаль From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Астэры́ск ці зо́рачка (*) — друкарскі сымбаль. Назва астэрыск ад позьнелацінскага asteriscus, ад старажытнагрэцкага astστερίσκος, asteriskos, па-беларуску: маленькая зорачка[1][2]. Сымбаль названы так таму, што нагадвае выяву зоркі.
Remove ads
Гісторыя
Астэрыск ўжо выкарыстоўваўся ў якасьці сымбаля на наскальных малюнках ледніковага пэрыяду[3]. Існуе таксама двухтысячагадовы герогліф, які выкарыстоўваецца Арыстархам Самафракійскім пад назвай «зорачкі», які ён выкарыстаў пры карэктуры гамэраўскай паэзіі, каб адзначыць дубляваныя радкі . Вядома, што Арыґен таксама выкарыстаў зорачкі для абазначэньня прапушчаных радкоў на іўрыце ў сваёй Гэксапле[4]. З часам форма зорачкі зьмянілася, але яе значэньне як сымбаля, які выкарыстоўваецца для выпраўленьня дэфэктаў, засталося ранейшым.
У Сярэднявеччы зорачка выкарыстоўвалася для падкрэсьленьня пэўнай часткі тэксту, часта зьвязваючы гэтыя часткі тэксту з камэнтаром на палях[5]. Аднак зорачка выкарыстоўвалася не заўсёды.
Адна з гіпотэз паходжаньня зорачкі заключаецца ў тым, што яна паходзіць ад шумэрскага герогліфа 5000-гадовай даўніны дзінгір[6] — 𒀭 — хоць гэтая гіпотэза, напэўна, заснавана толькі на зьнешнім выглядзе[7].
Remove ads
Выкарыстаньне
Традыцыйнае выкарыстаньне
- ⟨*⟩ традыцыйна выкарыстоўваецца як сымбаль зноскі ці заўвагі.
- Тры зорачкі выкарыстоўваюцца паміж разьдзеламі тэксту.
- існуе таксама й знак для гэтага — астэрызм — ⁂
- Зоркамі замяняецца будзь-якое места ў творы, якому аўтар не надаў назву.
- Зоркамі замяняецца таксама год, імя.
«У месьце М*******, у 19** годзе, ** кастрычніка…»— Й. Ц. У****
- З дапамогай астэрыска робіцца цэнзура словаў, напрыклад: «дрэннаеслова» будзе
- дрэн****лова
- д**********а
- д***********
- ************
У матэматыцы
- Астэрыскам пазначаецца двуместный апэратар скруткі.
- Прэфіксным астэрыскам пазначаецца аднамесны лінейны апэратар Ходжа.
- Надрадковай зорачкай часта пазначаюць усякага роду дваістыя й спалучаныя абʼекты.
- Надрадковы зорачка ў запісе рэгулярных мностваў азначае апэрацыю ітэрацыі: тут пазначанае пустое слова, а кропка — апэрацыя канкатэнацыі.
- Часам можа азначаць транспанаваньне матрыцы.
У Інтэрнэце
У Інтэрнэце зорачкай часта зацэнзурваецца лаянка, напрыклад «ды пайшоў ты *****» і гэтак далей. Таксама гэты мэтад цэнзураваньня лаянкі ўжываецца й на тэлебачаньні.
У розных чатах астэрыск азначае карэкцыю слова. Часьцяў за ўсё гэты мэтад ужываюць для карэкцыі артаграфічных памылак, дапушчаных у папярэднім паведамленьні. З прычыны немагчымасьці адрэдагаваць адпраўленае суразмоўцу паведамленьне ў многіх падобных мэсэнджэраў гэты мэтад карэкцыі няправільна напісанага слова вельмі шырока распаўсюджаны.
<???>: Пішу арыул пра гісторыю Беларусі
<???>: *артыкул
Таксама, дзеяньні, апісаныя ў першай альбо трэцяй асобе ў чатах вылучаюцца зорачкамі з двух бакоў.
<???>: Дабрывечар! *махае рукой* Як маесься?
Remove ads
Падобныя сымбалі
Стандарт Unicode зьмяшчае мноства сымбаляў, падобных на зорачкі, параўнаньне якіх прыведзена ў табліцы ніжэй (сымбалі будуць адлюстроўвацца па-рознаму ў розных браўзэрах і шрыфтах.) Прычына, па якой іх шмат, заключаецца галоўным чынам у рашэньні ўключыць у Юнікод ўвесь знакавы шрыфт Zapf Dingbats.
- клясычныя пяці-, шасьці- канцовыя:
- *
- ∗
- ✱
- ﹡
- *
- ✲
- іншыя:
- ⁎
- ٭
- ※
- ✻
- ✺
- ⁑
- ⧆
- ⁂
- ❃ і г. д.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads