Рослаўскі раён
раён Смаленскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ро́слаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэньне) на поўдні Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Рослаў.
Remove ads
Геаграфія
Плошча раёну складае 3,0 тыс. км².
Мяжуе на поўначы зь Ельнянскім, на паўночным захадзе з Пачынкаўскім, на захадзе з Шумяцкім, на паўднёвым захадзе і поўдні зь Ершыцкім раёнамі Смаленскай вобласьці, на паўночным усходзе раён мяжуе з Калускай, а на паўднёвым усходзе з Бранскай вобласьцю.
Раён знаходзіцца на Смаленскім узвышшы. Глебы ў раёне дзярновыя, слаба- і сярэднепадзолістыя, глеевыя і балотныя. Лясы займаюць 39% тэрыторыі.
Рэкі раёну: Асьцёр, Станаўка, Глазамойка, Дзясна.
Remove ads
Гісторыя
Рослаўскі павет утвораны ў 1708 годзе. Раён утвораны ў 1929 годзе на тэрыторыі былога Рослаўскага павету Смаленскай губэрні.
Дэмаграфія
Насельніцтва раёну — 77 970 чалавек, у т. л. сельскае — 22 076 жыхароў (2007). На тэрыторыі раёну знаходзіцца места абласнога падпарадкаваньня Дзеснагорск.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У раёне маецца 1 мескае і 21 сельскае паселішча:
Мескае паселішча
- Рослаўскае мескае паселішча
Сельскія паселішчы
- Астапковіцкае сельскае паселішча
- Асьцёрскае сельскае паселішча
- Багданаўскае сельскае паселішча
- Ваўковіцкае сельскае паселішча
- Гаразаняцкае сельскае паселішча
- Епішаўскае сельскае паселішча
- Жарынскае сельскае паселішча
- Іванаўскае сельскае паселішча
- Кастыроўскае сельскае паселішча
- Кірылаўскае сельскае паселішча
- Крапіўнаўскае сельскае паселішча
- Лесьнікоўскае сельскае паселішча
- Ліпаўскае сельскае паселішча
- Любаўскае сельскае паселішча
- Прыгораўскае сельскае паселішча
- Пярэнскае сельскае паселішча
- Рослаўскае сельскае паселішча
- Савееўскае сельскае паселішча
- Сыракоранскае сельскае паселішча
- Харашоўскае сельскае паселішча
- Якімавіцкае сельскае паселішча
Remove ads
Транспарт
Чыгуначныя магістралі Рыга — Арол, Тула — Сухінічы — Рослаў — Крычаў (Беларусь).
Аўтамабільныя дарогі: А141 Арол — Віцебск, А101 Масква — Варшава («Старая Польская» ці «Варшаўка»), Р137 Сафонава — Рослаў.
Вонкавыя спасылкі
Рослаўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads