Асэнаўград
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асэнаўград (па-баўгарску: Асеновград, да 1934 году — Станімака) — горад на поўдні Баўгарыі, у Плоўдзіўскай вобласьці. Разьмешчаны за 19 км на поўдзень ад Плоўдзіва і за 165 км ад Сафіі. Зьяўляецца другім паводле велічыні горадам у вобласьці і адміністрацыйным цэнтрам грамады Асэнаўграду. Асэнаўград — найбуйнейшы ў Баўгарыі горад, які не зьяўляецца абласным цэнтрам, а таксама найбуйнейшы горад Радопаў.
Над горадам знаходзяцца разваліны фартэцыі, якая была ўмацавана Іванам Асэнем II і пераўтворана ў важны фарпост у абароне паўднёвых граніцаў Другога Баўгарскага царства.
Горад вядомы сваімі шматлікімі цэрквамі, манастырамі і капліцамі, і яго часта называюць «Маленькі Ерусалім». Таксама вядомы як «Горад вясельных сукенак» з-за вялікай колькасьці атэлье і крамаў адзеньня і аксэсуараў для вясельля.
Remove ads
Геаграфія

Асэнаўград знаходзіцца ў паўднёвай частцы Плоўдзіўскай вобласьці. Горад разьмешчаны ў даліне ракі Чэпеларскай пры пераходзе ад Радопаў да Верхнетракійскай нізіны. Такім чынам грамада Асэнаўграду злучае цэнтральную Баўгарыю, цэнтральныя Радопы і паўночна-ўсходнюю Грэцыю. Празь яе тэрыторыю праходзіць адзін з найважнейшых транспартных калідораў у Грэцыю: Плоўдзіў — Смолян — Ксанты.
Remove ads
Эканоміка
Цэнтар вінаробства і тытуняводзтва. У горадзе разьвіта машынабудаваньне, хімічная прамысловасьць. Каля Асэнаўграду сьвінцова-цынкавы завод і ГЭС.
Славутасьці
- Каля гораду руіны Асэнавай фартэцыі (XI—XIII стагодзьдзі) з царквой XII ст.
- Бачкоўскі манастыр (XI—XIX стагодзьдзі, з размалёўкай XII—XIX стагодзьдзяў)
- Царква (XIV стагодзьдзе)
Гарады-сябры
- Кілкіс, Грэцыя
- Наўса, Грэцыя
- Прылеп, Паўночная Македонія
- Стары Аскол, Расея
- Пэргам, Турэччына
Вонкавыя спасылкі
Асэнаўград — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads