Асінаўка (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Асі́наўка — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад Мёраў Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.

Возера
Асінаўка
КраінаБеларусь
Плошча1,16 км²
Плошча вадазбору31,1 км²
Максымальная глыбіня7,5 м
Найбольшая даўжыня3,85 км
Найбольшая шырыня0,52 км
Даўжыня берагавой лініі9,74 км
Вышыня над узроўнем мора139 м[1]
Аб’ём вады3,33 млн м³
Каардынаты55°36′26″ пн. ш. 27°34′24″ у. д.
Асінаўка на мапе Беларусі
Thumb
Асінаўка
Асінаўка

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Мёрыцы. Плошча Асінаўкі складае 1,16 км². Найбольшая глыбіня возера — 7,5 м. Даўжыня возера — 3,85 км, найбольшая шырыня — 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі — 9,74 км. Аб’ём вады ў возеры складае 3,33 млн м³, плошча вадазбору возера — 31,1 км².

Схілы катлавіны возера спадзістыя, на паўднёвым усодзе і паўднёвым захадзе — стромкія. Берагі Асінаўкі ніхкія, знаходзяцца пад хмызьняком, на паўночным усходзе — сплавінныя.

Рэльеф возера неаднастайны: дно з упадзінамі і падняцьцямі. У паўночнай частцы возера знаходзіцца вастраў плошчай 0,008 км².

Мелкаводзьдзе возера пяшчанае, на большых глыбінях дно высланае глеем і сапрапэлем.

Шырыня прыбярэжнай расьліннасьці ўтварае паласу шырынёй у 25 м.

Асінаўка злучанае пратокамі з азёрамі Ворань і Мёрскае.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads