Мёрскае возера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мёрскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Мёрыцы. Знаходзіцца ў межах Мёраў. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр. Плошча паверхні возера 1,15 км². Даўжыня 3,49 км, найбольшая шырыня 0,63 км. Найбольшая глыбіня дасягае 13,2 м, сярэдняя складае 4,5 м. Аб’ём вады 5,24 млн м³ Даўжыня берагавой лініі 8,8 км.
Возера
Мёрскае
Мёрскае на мапе Беларусі ![]() ![]() Мёрскае | |||||||||||||||||||||||
![]() |
Remove ads
Апісаньне

Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы маюць вышыню 6—9 мэтраў, пераважна разараныя, месцамі знаходзяцца пад хмызьняком. Берагі пясковыя, на поўдні і на захадзе знаходзяцца пад хмызьняком, на паўднёвым усходзе забалочаныя. Мелкаводзьдзе пясковае, глыбакаводная зона высьцілаецца глеем.
Мае выспу, якая знаходзіца ў заходнім плёсе возера. Плошча выспы складае 0,044 км². Цэнтральны і заходні плёсы разьдзяляюцца дамбай.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучаецца пратокай з возерам Асінаўкай.
Зарастае каля траціны плошчы. Расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 1,8—2 м.
Remove ads
Флёра і фаўна
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, плотка, верхаводка ды іншыя віды рыбаў[2].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads