Асіпоўка (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асіпо́ўка — рака ў Маларыцкім і Жабінкаўскім раёнах Берасьцейскай вобласьці, левы прыток ракі Мухаўцу (басэйн Віслы). Даўжыня 38 км. Плошча вадазбору 534 км². Выдатак вады ў вусьці каля 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
Асноўны прыток — канал Бона (праваруч).
Пачынаецца ў Маларыцкім раёне з канала, вада падаецца з Лукаўскага вадасховішча праз калектар. Вусьце каля вёскі Пятровічы Жабінкаўскага раёну. Цячэ Берасьцейскім Палесьсем.
Даліна невыразная. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У высокай плыні да вёскі Чарняны праходзіць празь лясны масіў. Ніжэй за вёску Чарняны выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных сыстэмаў[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads