Асіпоўка (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Асіпо́ўка — рака ў Маларыцкім і Жабінкаўскім раёнах Берасьцейскай вобласьці, левы прыток ракі Мухаўцу (басэйн Віслы). Даўжыня 38 км. Плошча вадазбору 534 км². Выдатак вады ў вусьці каля 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

Асноўны прыток — канал Бона (праваруч).

Пачынаецца ў Маларыцкім раёне з канала, вада падаецца з Лукаўскага вадасховішча праз калектар. Вусьце каля вёскі Пятровічы Жабінкаўскага раёну. Цячэ Берасьцейскім Палесьсем.

Даліна невыразная. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У высокай плыні да вёскі Чарняны праходзіць празь лясны масіў. Ніжэй за вёску Чарняны выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных сыстэмаў[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads