Ачакаўскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ачакаўскі раён
Remove ads

Ача́каўскі раён (па-ўкраінску: Очаківський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Ачакаў. Плошча — 1490 км², насельніцтва — 15,5 тыс. чал. (2016).

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Заснаваны ў 1923 року. Знаходзіўся ў паўднёвай частцы вобласьці. Ліквідаваны 19 ліпеня 2020 року ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы.

Remove ads

Геаграфія

Тэрыторыя раёну знаходзіцца на Прычарнаморскай нізіне на ўзьбярэжжы Чорнага мора. Абсалютныя вышыні — да 70 м. На поўдні і ўсходзе знаходзіцца Дняпроўска-Бужанскі ліман, на захадзе — Бэразанскі ліман.

Раён ляжыць у мерным кліматычным поясе. Сярэднія тэмпэратуры студзеня −2,5…3,0°C; ліпеня +22,5…23,0 °C[1]. Сярэднегадавая сума атмасфэрных ападкаў 300—350 мм. Сьнежны полаг узімку няўстойлівы. Дзён з тэмпэратурай вышэй за +10 °C 182 на год[1].

Remove ads

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У складзе раёну 30 населеных пунктаў, 1 меская, 1 раённая ды 11 сельскіх радаў.

Эканоміка

За савецкім часам на тэрыторыі раёну склалася высокаінтэнсіўная сельская гаспадарка з спэцыялізацыяй расьлінаводзтва на збожжавых і тэхнічных культурах (азімая пшаніца, кукуруза, ячмень), вінаградарстве, садоўніцтве і агародніцтве; жывёлагадоўля — мяса-малочнага напрамку (жывёлагадоўля, авечкагадоўля, сьвінагадоўля). Дзейнічалі перапрацоўчыя прадпрыемствы харчовай прамысловасьці: досьледны мідыйна-вустрычны рыбакансэрвавы (Ачакаў), вінна-сокавы (вёска Парутына), хлеба- і малаказаводы, харча-смакавая фабрыка[1]. У Ачакаве дзейнічала швейная фабрыка.

Дзякуючы спрыяльным кліматычным умовам быў створаны шэраг рэкрэацыйных установаў, базаў адпачынку: турбаза «Ачакаў», санаторыі «Сонечны» і «Залаты колас»[1].

Транспарт

Агульная працягласьць аўтадарог у раёне 150 км, зь якіх 141 км з цьвёрдым пакрыцьцём, праходзіць аўташлях E58[1].

У месьце Ачакаве дзейнічае марскі порт.

Культура

Дзейнічае шэраг музэяў

  • Гісторыка-археалягічны запаведнік «Ольвія» на месцы антычнага поселішча Ольвія ў вёсцы Парутыне.
  • Вайскова-гістарычны музэй імя Аляксандра Суворава ў месьце Ачакаве.
  • Музэй лейтэнанта П. Шміта.
  • Музэй марыністычнага малярства Р.  Судакоўскага.
  • Літаратурны музэй места Ачакава.
  • Музэй сельгасу «Ўкраіна» ў вёсцы Камянцы.
  • Музэй сельгасу «Сонечны» ў вёсцы Іванаўцы.

На дзяржаўным уліку знаходзяцца 2 архітэктурныя славутасьці, 42 — гістарычныя і адна — манумэнтальнага мастацтва.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads