Ашмянскі сыраробны завод
харчовы завод Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ашмянскі сыраробны завод» — харчовы завод Беларусі, заснаваны ў 1947 годзе ў якасьці «Ашмянскага малаказаводу».
На 2024 год вырабляў цьвёрдыя, паўцьвёрдыя і плаўлены сыры, а таксама масла пад таварным знакам «Сырны рай»[3]. Уваходзіў у 5-ку найбольшых прамысловых прадпрыемстваў Ашмянаў[4].
Remove ads
Вырабы
На 2024 год «Ашмянскі сыраробны завод» вырабляў:
- 7 гатункаў цьвёрдых сыроў тлустасьцю 45 %, вагой 4,4 і 8 кг пры высьпяваньні ад 60 да 180 дзён і тэрміне прыдатнасьці 210, 240 і 360 дзён, у тым ліку пармэзан, пэкарына і грана падана[5];
- 25 гатункаў паўцьвёрдых сыроў тлустасьцю 20, 25, 30, 45, 50 і 51 %, вагой 4, 4,4, 7 і 8,8 кг пры высьпяваньні ад 10 да 180 дзён і тэрміне прыдатнасьці 180, 220 і 240 дзён, у тым ліку альпійскі і тыльзыцкі сыры[6];
- плаўлены сыр тлустасьцю 40 %, вагой 330 грамаў пры тэрміне прыдатнасьці 75 дзён[7];
- 3 гатункі масла тлустасьцю 72,5 і 82,5 % у кавалках па 200 грамаў і 20 кг з тэрмінам прыдатнасьці па 35 дзён і 15 месяцаў адпаведна[8].
Remove ads
Мінуўшчына
У 1947 годзе ў Беларускай ССР пачаў дзейнасьць «Ашмянскі малаказавод»[9]. У траўні 1966 году запусьцілі «Ашмянскі масласырзавод» магутнасьцю перапрацоўкі 20 тонаў малака за содні. Тады выпускалі сыр, малако і цэльнамалочныя вырабы. Пазьней магутнасьць заводу павялічылі ў 2,5 разы. У 1980-я гады пабудавалі новае прыёмнае аддзяленьне, а кацельню перавялі зь цьвёрдага на вадкае паліва[10].
У 1994 годзе выпускалі сыр тлустасьцю 50 % і нятлусты сыр для прамысловай перапрацоўкі. У 2006 годзе пачалі абсталяваньне цэха цьвёрдых сыроў аўтаматычнай лініяй. У выніку да 2009 году пачалі перапрацоўваць 180 тонаў малака і выпускаць 15 тонаў сыру за содні. Таксама за кошт бактафугі павысілі ступеню ачысткі малака да каэфіцыенту выдаленьня звыш 90. У 2009 годзе згарнулі вытворчасьць цэльнамалочных вырабаў праз нерэнтабэльнасьць у -15 %. Зачынены цэх цэльнамалочных вырабаў пераўтварылі ў цэх масла з высакатлустых вяршкоў[10] магутнасьцю 3 тоны за зьмену[9].
У 2011 годзе «Ашмянскі сыраробны завод» стаў падразьдзяленьнем «Лідзкага малочна-кансэрвавага камбінату»[3]. У 2011 годзе пабудавалі цэх згушчэньня сыроваткі, якую сталі згушчаць нанафільтраваньнем. Гэты цэх акупіўся за 2 гады праз пастаўку яго вырабаў за мяжу[10]. Магутнасьць лініі цэху склала 10 тонаў за зьмену[9]. У 2013 годзе для сырнага фэсту ў Горадні вырабілі 5 варак па тоне дэлікатэсных сыроў з часнаком, папрыкай, пажытнікам і вясновым зяленівам. Такія сыры выраблялі апошняй варкай з наступным мыцьцём абсталяваньня[10].
Да 2014 году ўсталявалі новую кампрэсарную і пазбавіліся ад старой аміячнай. У 2014 годзе кацельню пачалі абсталёўваць новымі катламі з павышаным каэфіцыентам карыснага дзеяньня. Сярод іншага, за 4,585 млн эўра закупілі дадатковую лінію вытворчасьці сыроў з фасоўкай па 350 грамаў[10], якую запусьцілі ў лютым 2015 году пры магутнасьці 5 тонаў за содні[9]. Выпускалі 30 гатункаў цьвёрдых сычужных і паўцьвёрдых сыроў тлустасьцю ад 19 да 55 %, якія пасьпявалі цягам 10—60 дзён, а таксама масла. Мясцовай распрацоўкай быў гатунак сыру «Князь Гольша», названы ў гонар Гальшанскага замку. Найбольшай папулярнасьцю карыстаўся сыр «Беларускае золата». На мясцовы рынак Беларусі пастаўлялі 8 % вырабаў, якія пераважна траплялі ў крамы Гарадзенскай вобласьці і Менску празь сетку «Эўраопт». Звыш 90 % паставак накіроўвалі за мяжу ў 3 расейскія гарады — Маскву, Санкт-Пецярбург і Варонеж, а таксама ў Калінінградзкую вобласьць. «Ашмянскі сыраробны завод» налічваў 205 супрацоўнікаў[10].
За 2020 год на ўнутраны рынак Беларусі адгрузілі 303 тоны масла і 62 тоны сыру[11]. У сакавіку 2021 году дабудавалі камэру пасьпяваньня сыру[12].
Remove ads
Кіраўнікі
- Станіслаў Раціна (2014 год)[10]
- Юры Адамовіч (2024 год)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads