Аёсэ Пэрэс
гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аёсэ Пэрэс (па-гішпанску: Ayoze Pérez; нар. 29 ліпеня 1993 году) — гішпанскі футбаліст, атакуючы паўабаронца і левы нападнік клюбу «Вільярэал» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пэрэс пачаў сваю кар’еру ў родным клюбе «Тэнэрыфэ», дзе ён атрымаў некалькі асабістых узнагарод за свае выступы ў сэзоне 2013—2014 гадоў у Сэгундзе. Сваімі выступамі прыцягнуў увагу ангельскага «Ньюкасл Юнайтэд», які у чэрвені 2014 году выклаў за гульца 3 мільёны эўра[3][4][5]. Запачаткаваў выступы ў Ангельшчыне 17 жніўня, замяніўшы другога дэбютанта Эманюэля Рывіера на 83-й хвіліне хатняга матчу супраць дзейнага чэмпіёна «Манчэстэр Сіці»[6]. Першым голам адзначыўся 26 кастрычніка ў выязным матчы супраць «Тотэнгэм Готспур», дзякуючы чаму каманда футбаліста здабыла перамогу зь лікам 2:1[7]. Гішпанец хутка замацаваўся ў складзе клюбу. Асабліва пасьпяховым стаў сэзон 2018—2019 гадоў, калі Пэрэс 20 красавіка 2019 году адзначыўся сваім першым хет-трыкам за клюб у матчы супраць «Саўтгэмптану»[8]. У тым розыгрышы Прэм’ер-лігі нападнік забіў 12 галоў.
4 ліпеня 2019 году гулец склаў чатырохгадовы кантракт з «Лэстэр Сіці» за 30 мільёнаў фунтаў[9][10], аднак за чатыры сэзоны ў камандзе з кожным годам гуляў усё менш. 31 студзеня 2023 году Пэрэс вярнуўся ў Гішпанію, стаў на правах арэнды да сканчэньня сэзону гульцом «Бэтысу»[11][12]. Па заканчэньні сэзону гулец застаўся ў гішпанскім клюбе як вольны агент, а «Лэстэр Сіці» тым часам страціў месца ў элітным дывізіёне. 13 жніўня 2024 году футбаліст далучыўся да «Вільярэалу» паводле чатырохгадовай угоды з клюбам[13].
Міжнародная
27 траўня 2024 году Пэрэс быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай на чэмпіянат Эўропы 2024 году[14]. Празь некалькі дзён, то бок 5 чэрвеня, ён забіў свой першы гол і зарабіў галявую перадачу ў сваім дэбюце ў таварыскай гульні супраць зборнай Андоры[15].
Remove ads
Дасягненьні
«Лэстэр Сіці»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2021
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2021
Гішпанія:
- Чэмпіён Эўропы: 2024
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads