Аўгустоўскі павет (1919—1939)

павет Другой Рэчы Паспалітай From Wikipedia, the free encyclopedia

Аўгустоўскі павет (1919—1939)
Remove ads

Аўгусто́ўскі паве́т — былы павет Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. Сядзіба — места Аўгустоў.

Thumb
Аўгустоўскі рынак у 1915 г.
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Мінуўшчына

Створаны на аснове былога Аўгустоўскага павету Сувальскай губэрні Польскага царства пасьля польска-летувіскіх змаганьняў за Сувалкію. З самога пачатку ўваходзіў у склад Беластоцкага ваяводзтва. У 1940 г. на яго аснове быў створаны Аўгустоўскі раён БССР.

У цяперашні час тэрыторыі павету адносяцца да Аўгустоўскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы. Толькі самая ўсходняя частка павету прыналежыць да Гарадзенскага раёну (Сапоцкіншчына).

Remove ads

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Гміны

  • Вялікая Баля — адміністрацыйны цэнтар Лойкі
  • Барглаў — адміністрацыйны цэнтар Барглаў Касьцельны
  • Валавічоўцы — адміністрацыйны цэнтар Сапоцкін
  • Галынка — адміністрацыйны цэнтар Галынка
  • Дэмбова — адміністрацыйны цэнтар Язева
  • Кальніца — адміністрацыйны цэнтар Белабжэгі
  • Кур'янка — адміністрацыйны цэнтар Скеблева
  • Лабна — адміністрацыйны цэнтар Падлабеньне
  • Ліпск — адміністрацыйны цэнтар Ліпск
  • Штабін — адміністрацыйны цэнтар Штабін
  • Шчэбра-Альшанка — адміністрацыйны цэнтар Навінка

Мястэчкі

Remove ads

Насельніцтва

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 62 384 жыхар, з чаго 58 896 (94,41%) палякаў , 2 789 (4,47%) габрэяў, 531 (0,85%) расейцаў, 92 (0,14%) 92 беларусаў, 42 немцаў, 11 летувісаў, 4 украінцаў ды па адным чэху ды эстонцу. Для 17 чалавек нацыянальнасьць была не пазначаная. 90,4% (56 400) жыхароў павету былі каталікамі, 6,4% (4 036) юдаістамі, 1,5% (932) стараверамі, 1,1%% (683) праваслаўнымі, 0,5% (289) пратэстантамі, 23 уніятамі, 4 атэістамі, для 17 веравызнанье невызначанае[1].

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads