Галынка (Гарадзенскі раён)

Гарадзенскі раён From Wikipedia, the free encyclopedia

Галынка (Гарадзенскі раён)
Remove ads

Галы́нка[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Ваўкушанкі. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 21 км на паўночны захад ад Горадні, за 1 км ад граніцы з Польшчай.

Галынка — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны).

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Царква, каля 1900 г.

Гісторыя Галынкі пачалася ў 1506 годзе, калі Фёдар Храптовіч атрымаў ад вялікага князя Аляксандра кавалак лесу, дзе пазьней узьнік двор Ліпск[3]. Існуе меркаваньне, што ў 1546 годзе вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала на месцы сучаснай Галынкі места Жыгімонтава, якое аднак, зь цягам часу зьнікла[4]. Да 1572 году ў Ліпску з фундацыі Храптовічаў збудавалі царкву.

Першы пісьмовы ўпамін пра Галынку датуецца 1586 годам[5]. Яна ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. Па Храптовічах мястэчкам валодалі Юндзілы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Галынка апынулася ў складзе Прусіі, з 1815 году — у складзе Расейскай імпэрыі, у Аўгустоўскі павеце Аўгустоўскай, з 1867 году Сувальскай губэрні Царства Польскага. На 1827 год у мястэчку было 57 двароў. У 1870-я гады ў Галынцы пачалося будаваньне новай уніяцкай мураванай царквы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Галынку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Галынка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Галынка апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Аўгустоўскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У 1922 годзе ў мястэчку пачала дзеяць рымска-каталіцкая парафія, якой перадалі будынак царквы.

У 1939 годзе Галынка ўвайшла ў БССР, у Сапоцкінскім раёне Беластоцкай, з 1944 году — Гарадзенскай вобласьці. З 1959 году вёска ўваходзіць у склад Гарадзенскага раёну.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 367 чал.; 1882 год — 896 чал.[7]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 124 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 74 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads