Ліпск (Польшча)
горад у Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліпск (польск. Lipsk) — места ў Польшчы, на рацы Бобры. Цэнтар меска-сельскай гміны Аўгустоўскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2016 год — 2411 чалавек.
Remove ads
Ліпск — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на беларускай этнічнай тэрыторыі. Колішняе галоўнае рускае (праваслаўнае) места на землях яцьвягаў[1].
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра вёску пад назвай Воля Ліпская датуецца 1533 годам. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.
8 сьнежня 1580 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Ліпску Магдэбурскае права і герб: у блакітным полі ладзьдзя з надзьмутым ветразем[2]. У XVII ст. тут дзеялі касьцёл і царква.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ліпск апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1827 год у месьце было 253 будынкі, на 1861 год — таксама 253.
У 1875 годзе расейскія ўлады з мэтай адабраньня царквы ў Сьвятога Пасаду даслалі ў Ліпск карную казацкую сотню, якая забіла дзьвюх тутэйшых вернікаў і скалечыла больш за дзесяць зь іх[3]. У 1880 годзе ў месьце збудавалі мураваную царкву-мураўёўку. У 1908 годзе ў зьвязку з масавым пераходам тутэйшых праваслаўных у рымскае каталіцтва рэлігійны прыход Урадавага сыноду Расейскай імпэрыі спыніў сваё існаваньне[4]. У 1906—1914 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла, куды з старой драўлянай царквы перанесьлі абраз Маці Божай Базылянкі XVII ст.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ліпск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ліпск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ліпск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1937 годзе царкву-мураўёўку разабралі на будаўнічыя матэрыялы.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Ліпск акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Ліпск увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. У чэрвені 1941 — верасьні 1944 году места зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Ліпск Польскай Народнай Рэспубліцы.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1483 чал.; 1861 год — 1716 чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2016 год — 2411 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Дом парафіяльны (1-я палова XX ст.)
- Касьцёл Маці Божай Анёльскай (1906—1914)
- Могілкі: хрысьціянскія, юдэйскія
Страчаная спадчыан
- Царква Раства Багародзіцы (XVIII ст.; Сьвяты Пасад)
- Царква Раства Багародзіцы (1880, мураўёўка)
Галерэя
- Краявіды Ліпску
- Касьцёл
- Дом парафіяльны
- Музэй
- Парк
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads