Аўдзееўка
места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўдзе́еўка (па-ўкраінску: Авді́ївка) — места абласнога значэньня ў Данецкай вобласьці Ўкраіны. Знаходзіцца за 22 км на поўнач ад Данецку, у вярхоўі ракі Каменкі (прытока Крывога Тарца, басэйн Северскага Данца). Чыгуначная станцыя. Насельніцтва — 35 052 жыхары (2014).
Remove ads
Назва
Паводле паданьня, паселішча атрымала назву ад імя першага пасяленца Аўдзея[2]. Ён нібы запрасіў сюды на пражываньне ўцекачоў з Палтаўскае губэрні. Як дапускае ўкраінскі пісьменьнік Юры Кругляк[3], разам з палтаўцамі сюды прыбывалі й чарнігаўцы, якія маглі назваць сваё новае месца жыхарства назваю таго паселішча, адкуль прыбылі.
На Чарнігаўшчыне ёсьць дзьве Аўдзееўкі: у Кулікоўскім і ў Сасьніцкім раёнах. Назва апошняе зь іх паходзіць ад імя яе заснавальніка Аўдзея, князя северскага.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads