Аўсянка (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўсянка — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Ўсьвячы (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 90 км. Плошча вадазбору 598 км². Выдатак вады ў вусьці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правыя: Асеча
- Левыя: Ардынка, Салонаўка
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Сіціна, цячэ праз 7 азёраў (у тым ліку Нёгра, Вышадзкае, Мядзесна, Цёста), вярхоўе і сярэдняя плынь ў межах Гарадоцкага ўзвышша, нізоўе на Сураскай нізіне. Упадае ўва Ўсьвячу каля вёскі Любань Усьвяцкага раёну Пскоўскай вобласьці (Расея).
Даліна да вёскі Смолаўка скрынка- або трапэцападобная, шырынёй 300—400 м, ніжэй па плыні невыразная. Абалона двухбаковая, шырынёй 100—300 м. Рэчышча ўмерана зьвілістае, шырынёй 4—6 м, у сярэдняй і ніжняй плыні месцамі да 50 м[1].
Remove ads
Жывёльны сьвет
У рацэ трапляецца вадзяны арэх — ахоўны рэліктавы від у флёры Беларусі (месца яго росту ніжэй за возера Ведрынскае зьяўляецца помнікам прыроды).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads