Усьвяцкі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усьвяцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ўсьвяты.
Remove ads
Геаграфія
Плошча раёну — 1106 км².
Раён мяжуе зь Невельскім раёнам на поўначы, Вялікалуцкім і Куньінскім раёнамі Пскоўскай вобласьці — на паўночным усходзе, зь Вяліскім раёнам Смаленскай вобласьці — на поўдні, Віцебскім і Гарадоцкім раёнамі Віцебскай вобласьці Беларусі — на захадзе.
Асноўныя рэкі — Узьмень, Усьвяча.
Гісторыя
Раён утвораны ў 1927 годзе ў складзе Ленінградзкай вобласьці, увабраўшы ў сябе частку тэрыторыі Вяліскага і Невельскага паветаў Пскоўскай губэрні. У 1929 годзе ўлучаны ў склад Заходняй вобласьці з цэнтрам у Смаленску. 27 верасьня 1937 году ўвайшоў у склад Смаленскай вобласьці, а 22 жніўня 1944 году — у склад Вялікалуцкай вобласьці. 2 кастрычніка 1957 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Вялікалуцкай вобласьці перададзены ў склад Пскоўскай вобласьці. 3 кастрычніка 1959 году раён скасаваны, тэрыторыя перададзеная Невельскому раёну. Ізноў утвораны 30 сьнежня 1966 году.
Remove ads
Дэмаграфія
Насельніцтва раёну складае 7,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 3 тыс. Усяго налічваецца 112 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У складзе раёну маецца 1 мескае і 4 сельскія паселішчы:
Мескае паселішча
- Усьвяцкае мескае паселішча
Сельскія паселішчы
- Усьвяцкае сельскае паселішча
- Царковішчанскае сельскае паселішча
- Сьцераўнеўскае сельскае паселішча
- Шаршнёўскае сельскае паселішча
Славутасьці
- Замкавая гара ў мяст. Усьвяты
- Старыя каталіцкія могілкі ў в. Рабцава
Вонкавыя спасылкі
Усьвяцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads