Аўтаномны край Косава і Мятохія
аўтаномны край Сэрбіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўтаномны край Косава і Мятохія (па-сэрбску: Аутономна покрајина Косово и Метохија, скар. па-сэрбску: Космет, па-альбанску: Krahina Autonome e Kosovës dhe Metohis) — адзін з двух (разам з Ваяводзінай) аўтаномных краёў Сэрбіі.
Remove ads
Спрэчны статус рэгіёну
Пазыцыя Сэрбіі
Паводле сэрбскай Канстытуцыі, Аўтаномны край Косава і Мятохія — неад’емная частка тэрыторыі Сэрбіі са статусам шырокай аўтаноміі[1].
Сапраўднае становішча
Тэрыторыя кантралюецца дзяржавай Рэспубліка Косава[2]. Сэрбія не прызнае незалежнасьць Рэспублікі Косава.
Абгрунтаваньні пазыцый бакоў
Пазыцыя Сэрбіі
Дамаганьні сэрбаў на тэрыторыю Косава і Мятохіі заснаваны на прынцыпах гістарычнага права.
На гэтай тэрыторыі ў 1389 годзе адбылася бітва на Косавым полі, якая мела вялікае значэньне для фармаваньня самасьвядомасьці сэрбскага народу.
У XIV ст. на тэрыторыі Косава і Мятохіі знаходзіўся цэнтар сярэднявечнай сэрбскай дзяржавы. З XIII ст. і да 1767 году тут жа разьмяшчаўся і пасад Печскага патрыярху, які ў пэрыяд знаходжаньня Сэрбіі пад уладай Асманскай імпэрыі служыў галоўным цэнтрам сэрбскай культуры і нацыянальнага руху. У цяперашні час край мае шмат помнікаў праваслаўнай архітэктуры як сярэдніх стагоддзяў, так і новага часу.
Пазыцыя альбанцаў Рэспублікі Косава
Альбанцы ў сваю чаргу настойваюць на перавазе этнічнага права, хоць таксама спрабуюць падвесьці пад свае дамаганьні гістарычную аснову.
З канца XVII ст. і да пачатку XVIII ст., значная колькасьць сэрбаў пакінула тэрыторыю Косава і на гэтыя землі пачалі перасяляцца альбанцы. Доля альбанскага насельніцтва паступова павялічвалася і да сярэдзіны XIX ст. перавысіла 50%.
У XVIII—XIX стагоддзях цэнтар сэрбскага нацыянальнага руху перамясьціўся ў Паўночную Сэрбію, дзе ў 1817 годзе было створана аўтаномнае, а з 1878 году — незалежнае Сэрбскае княства, у той час як Косава стала цэнтрам альбанскага нацыянальнага руху і ядром барацьбы альбанцаў за самакіраваньне і незалежнасьць ад Асманскай імпэрыі.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
Плошча аўтаномнага краю Косава і Мятохія — 10 939 км², што складае 12,4% ад агульнай тэрыторыі Сэрбіі. Паводле заканадаўства Рэспублікі Сэрбія, Косава і Мятохія падзелена на 5 раёнаў: Косаўскі, Печскі, Прызрэнскі, Косаўска-Мітравіцкі і Косаўска-Памораўскі. У іх склад уваходзіць 1449 населеных пунктаў. Зь іх 26 зьяўляюцца населенымі пунктамі гарадзкога тыпу[3].
- Косаўская акруга
- Печская акруга
- Прызрэнская акруга
- Косаўска-Мітравіцкая акруга
- Косасўка-Паморская акруга
Крыніцы
Глядзіце таксама
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads