Аляксандар Галавінскі

беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, інжынэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Галавінскі
Remove ads

Аляксандар Кузьміч Галавінскі (кастрычнік 1886, в. Муравільле, Клімавіцкі павет, цяпер Касьцюковіцкі раён — 1937?, Ніжні Ноўгарад, НКУС) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, інжынэр.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

У 1912 годзе скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. Падтрымліваў кантакты з эсэрамі, арыштоўваўся за ўдзел у студэнцкім руху.

З 1918 член прэзыдыюма Кіеўскай беларускай рады. У лістападзе 1918 — раднік пасольства БНР ва Ўкраіне. Быў радным па тэхнічна-эканамічных пытаньнях у Міністэрстве замежных справаў ураду БНР.

З канца 1918 у Горадні, дарадца МЗС БНР. У 1919 затрыманы румынскімі ўладамі.

Вясной 1921 году ў якасьці прадстаўніка ўраду БНР быў дэлегаваны ў Маскву. З 1921 году ў Летуве: старшыня Беларускай нацыянальнай сувязі, замежнага ЦК БПС-Р у Коўне. Выдаваў часопіс «Покліч».

Удзельнічаў у ліквідацыі ўраду БНР на Бэрлінскай канфэрэнцыі ў кастрычніку 1925 году. У 1927 арыштаваны летувіскімі ўладамі. Пасьля вызваленьня пераехаў у Менск, працаваў у Акадэміі і адначасова Саўнаргасе БССР, загадчык сэкцыі (аддзела) праектнага бюро Інстытуту прамысловасьці.

Атрымаўшы адукацыю за мяжою, ён быў знаёмы з мэтадам перапрацоўкі драўніны ў шоўк. Удасканаліў гэты мэтад, і ў лябараторных умовах распачаў перапрацоўку кастрыцы на шоўк. За гэтае вынаходзтва ўхапіліся ў Саўнаркоме БССР‚ але дарэмна — ніякай фабрыкі для вырабу шоўку адчыніць не дазволілі[1].

Арыштаваны ў 18 ліпеня 1930[2] па справе «Саюза вызваленьня Беларусі». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10 красавіка 1931 як «член контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі» на 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы.

Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 10 чэрвеня 1988. Групавая справа № 20951-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads