Бабінец (заказьнік)
біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў 1979 годзе ў Рудабельскім раёне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ба́бінец» — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў жніўні 1979 году на паўднёвым усходзе Рудабельскага раёну Гомельскай вобласьці.
На паўднёвым захадзе каля Ніўнага (Ламавіцкі сельсавет) з заказьніка выцякае рака Няслаўка. На паўночным усходзе ад заказьніка знаходзіцца Падветка (Любанскі сельсавет) і Вішанскае нафтарадовішча, на ўсходзе — вёска Паросьлішча. Зьмяшчае мясьціны росту журавінаў на вярховым тарфяным балоце Паросьлішча. Асноўная частка балота была пакрытая хваёва-мховай і хваёва-хмызьнякова-мховай расьліннасьцю[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads