Богінскае возера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Богінскае возера
Remove ads

Бо́гінскае, Бо́гіна — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 28 км на паўднёвы захад ад Браслава каля вёскі Богіна. Належыць да групы Рычана-Дрысьвяцкіх азёр.

Возера
Богінскае
Thumb
Панарама возера Богінскага
Возера Богінскае
КраінаБеларусь
Плошча13,2 км²
Плошча вадазбору914 км²
Максымальная глыбіня15 м
Сярэдняя глыбіня4,7 м
Найбольшая даўжыня9,1 км
Найбольшая шырыня2,9 км
Даўжыня берагавой лініі32,2 км
Вышыня над узроўнем мора126 м[1]
Аб’ём вады64,4 млн м³
Каардынаты55°23′59″ пн. ш. 26°49′33″ у. д.
Богінскае на мапе Беларусі
Thumb
Богінскае
Богінскае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Дзісны. Плошча Богінскага возера складае 13,2 км². Найбольшая глыбіня возера — 15 м, сярэдняя — 4,7 м. Даўжыня возера — 9,1 км, найбольшая шырыня — 2,9 км. Даўжыня берагавой лініі — 32,2 км. Аб’ём вады ў возеры складае 64,4 млн м³, плошча вадазбору возера — 914 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 6 м, параважна спадзістыя. На поўначы вышыня схілаў складае да 12 м, схілы стромкія і разараныя. Да ўсходняга берага возера прымыкае лясны масіў. Берагі возера нізкія. На поўдні і паўднёвым захадзе берагі забалочаныя, на поўначы і паўночным захадзе — зьліваюцца з схіламі.

Мелкаводзьдзе возера да глыбіні 2 м пяшчанае і пяшчана-жвіровае.

Возера мае 8 выспаў, агульная плошча якіх складае 32,5 га (0,325 км²), зь якіх 2 — Гарадзішча і Церанцейка — зьяўляюцца помнікамі прыроды.

Каля берагоў і выспаў возера зарастае аерам, хвашчом, трысьнягомчаротам, гарлачыкамі.

Праз возера працякае рака Дрысьвята, пры ўпадзеньні якой у вадаём пабудаваная ГЭС. На ўсходнім беразе возера разьмяшчаецца сажалкавая гаспадарка, якая спэцыялізуецца на разьвядзеньні малявак сазанаў, карпаў, белых амураў, таўсталобікаў.

Возера Богінскае зьяўляецца папулярным месцам адпачынку, рыбалкі і турызму.

На сажалках каля вёскі Чарніцы (вёска) паблізу возера адзначанае гнездаваньне рэдкай для Беларусі птушкі — паганкі малой.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads