Бадахас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бадахас (па-гішпанску: Badajoz) — горад у Гішпаніі, аўтаномная супольнасьць Эстрэмадура, цэнтар аднайменнай правінцыі. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёну Бадахас. Разьмешчаны на мяжы з Партугаліяй. Найбуйнейшы горад Эстрэмадура. Насельніцтва ў 2010 годзе — 150 376 чалавек. Заснаваны мусульманскімі заваёўнікамі Гішпаніі ў 875 годзе. Эканоміка заснаваная на сэктары прадастаўленьня паслугаў. Маецца аэрапорт. Самы вядомы выхадзец — канкістадор Пэдра дэ Альварада.
Remove ads
Гісторыя
Археалягічныя знаходкі выяўленыя ў раёне Бадахаса былі прымеркаваны да бронзавага веку.
Бадахас дасягнуў значэньня падчас панаваньня маўрытанскіх кіраўнікоў, як то халіфаў Амэядаў з Кордавы й Альмаравідаў і Альмахадаў з Паўночнай Афрыкі. З XVIII стагодзьдзя дынастыя Амэядаў кантралявала рэгіён аж да пачатку XI стагодзьдзя[1]. Афіцыйнае заснаваньне Бадахаса мела месца ў 875 годзе калі мусульманскі шляхціч ібн Марван быў выгнаны Альмахадымі з Мэрыды[2]. Пад панаваньнем ібн Марвана, горад стаўся рэзыдэнцыяй незалежнай дзяржавы, якая была скасавана толькі ў X стагодзьдзі. У 1021 ці, магчыма, у 1031 годзе[3] горад стаў сталіцай маленькага мусульманскага царства.
У 1086 годзе адбылося ўварваньне ў Бадахас хрысьціянаў на чале з Альфонса VI Кастыльскім, які заваяваў горад у маўраў. За таго, што ў 1067 годзе Альмаравіды вялі войны ў Марока, толькі ў 1147 годзе яны здолелі вярнуць горад пад свой кантроль[4].
Бадахас быў захоплены Альфонса IX Леонскім 19 сакавіка 1230 году[5]. Неўзабаве пасьля ягонай заваёвы, у часы Альфонса X, ў Бадахасе было створана біскупства й пабудаваны сабор Сан-Хуан Баўтыста. У 1336 годзе падчас кіраваньня горадам Альфонса XI войскі партугальскага караля Афонсу IV аблажылі Бадахас[6]. Тым ня менш дзякуючы дапамозе гішпанцы здолелі нанесьці партугальцам паразу[6].
Remove ads
Гарады-сябры
Элваш, Партугалія
Сантаранш, Партугалія
Назарэ, Партугалія
Блумэнаў, Бразылія
Гранада, Нікарагуа
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads