Базыліка Сьвятога Крыжа (Варшава)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Базыліка Сьвятога Крыжа (Варшава)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Крыжа (па-польску: Kościół Świętego Krzyża) — рыма-каталіцкая царква ў Варшаве (Польшча). Знаходзіцца ў Сяродмесьці па вул. Кракаўскае прадмесьце, 3. Належыць ордэну ксяндзоў-місыянэраў Сьвятога Вінсэнта з Поля.

Базыліка
Базыліка Сьвятога Крыжа
Bazylika Świętego Krzyża
Thumb
Базыліка Сьвятога Крыжа ў Варшаве
КраінаПольшча
МестаВаршава
АдрасКракаўскае прадмесьце[d] (3)
Каардынаты52°14′19″ пн. ш. 21°1′0″ у. д.
КанфэсіяКаталіцтва
ЭпархіяВаршаўская архідыяцэзія[d] 
Ордэнская прыналежнасьцьКсяндзы-місыянэры
Тып будынкаМалая базыліка
Архітэктурны стыльбарока
Аўтар праектуЮзэф Шыман Бялёцьці
Дата заснаваньня1757
Будаваньне16791696 гады
Асноўныя даты:
заканчэньне будаўніцтва
19391945зьнішчаная
Рэліквіі і сьвятыніабраз сьв. Юды Тадэя
Статусахоўваецца дзяржавай (1 ліпеня 1965)[1]
СайтАфіцыйны сайт
Базыліка Сьвятога Крыжа на мапе Польшчы
Thumb
Базыліка Сьвятога Крыжа
Базыліка Сьвятога Крыжа
Базыліка Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы
Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
Эпітафія Фрэдэрыка Шапэна аўтарства Леанарда Марконі
Thumb
Статуя Хрыста з крыжам праекту Анджэя Прушынскага перад уваходам

Пад 1510 рокам на гэтым месцы згаданая капліца пад тытулам Сьвятога Крыжа.

У 1525 пабудаваны драўляны касьцёл — філія калегіяты сьв. Яна. У 1615 перабудаваны, у 1653 перададзены ордэну ксяндзоў-місыянэраў і стаў цэнтральным храмам ордэну ў Польшчы. Касьцёл стаў адным з галоўных храмаў паўднёвага прадмесьця Варшавы, хоць напачатку нават не ўваходзіў у яе межы. Аднак ужо праз тры рокі Варшава была захопленая швэдзкімі войскамі ў часе «Патопу», а касьцёл зруйнаваны. За Янам III Сабескім было вырашана ўзьвесьці сьвятыню зноўку[2]. Сучасны будынак паўстаў у 1679—1696 роках у барокавым стылі паводле праекту надворнага каралеўскага архітэктара Юзэфа Шымана Бялёцьці. 14 кастрычніка 1696 року прымас Міхал Стэфан Радзяёўскі кансэкраваў касьцёл.

У 1725—1737 былі ўзьведзеныя вежы, накрытыя позьнебарокавымі банямі, аўтарства Юзэфа Фантаны. Ягоны сын Якуб запраектаваў фасады (1756).

На Раство 1881 року ў касьцёле адбылася паніка, выкліканая чуткамі пра пажар, якія, аднак, не пацьвердзіліся. У цісканіне загінулі 29 чалавек. У гэтым здарэньні былі абвінавачаныя жыды, з-за чаго пачаўся пагром[3].

У 1889 была рэканструяваная лесьвіца перад галоўным уваходам і пастаўленая статуя Хрыста з крыжам.

У першыя ж дні Другой сусьветнай вайны сьвятыня былі зьнішчаная. Страчаныя між іншых абразы «Боская вячэра» Францішка Смуглевіча і «Ўкрыжаваньне» Ежы Сямігіноўскага. Падчас Варшаўскага паўстаньня 6 верасьня 1944 году нацысты загналі ў сьвятыню дзьве самаходныя міны, якія зруйнавалі фасады касьцёлу, зьнішчылі скляпеньні над ніжнім касьцёлам, Вялікі алтар, алтары сьв. Роха і сьв. Вінсэнта з Поля.

У 1945—1953 сьвятыня адноўленая паводле спрошчанага праекту архітэктара Збароўскага. Інтэр’ер быў рэканструяваны без барочных паліхромаў і фрэсак. У 1960—1972 рэканструяваны галоўны алтар.

У 2002 року папа Ян Павал II павысіў касьцёл сьв. Крыжа да ўзроўню малой базылікі.

У калёнах храму пахаваныя урны з сэрцамі Фрыдэрыка Шапэна і Ўладыслава Рэйманта. У храме таксама маюцца эпітафіі Балеслава Пруса, Ігнацыя Юзэфа Крашэўскага, Балеслава Масьціцкага, Ўладыслава Сікорскага і Юльюша Славацкага.

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads