Джэрдан Шакіры

швайцарскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэрдан Шакіры
Remove ads

Джэрдан Шакіры (па-альбанску: Xherdan Shaqiri; нар. 10 кастрычніка 1991 году, Гнілане, СФРЮ) — швайцарскі футбаліст альбанскага паходжаньня, выступае за клюб «Базэль» і нацыянальную зборную Швайцарыі на пазыцыі атакуючага паўабаронцы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

«Базэль»

Джэрдан выступаў за юнацкія каманды клюбу «Базэль», пасьля чаго гуляў за рэзэрвовую каманду клюбу. У 2009 годзе падпісаў з клюбам прафэсійны кантракт. Дэбютаваў за «Базэль» 12 ліпеня 2009 году ў першым матчы сэзону, выйшаўшы на поле ў гульні супраць клюбу «Санкт-Гален»[3]. 9 лістапада гулец забіў свой першы гол за клюб у хатнім пераожным матчы супраць «Ксамаксу», дзе каманда з Базэлю была мацней зь лікам 4:1[4]. Разам з клюбам атрымаў шэраг тытулаў.

«Баварыя»

9 лютага 2012 году «Базэль» абвесьціў пра набыцьцё гульца нямецкім клюбам «Баварыяй»[5]. Кошт трансфэру, як паведамлялася, склаў 11,6 млн эўра, а сам гулец падпісаў кантракт зь мюнхэнскім клюбам да 30 чэрвеня 2016 году.

«Інтэр»

9 студзеня 2015 году Шакіры перайшоў у склад італьянскага «Інтэру», зь якім падпісаў кантракт на 4,5 году[6]. Акрамя італьянскага гранду гульцом цікавіўся ангельскі «Сток Сіці»[7].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Швайцарыі. У 2010 годзе быў запрошаны ў асноўную зборную краіны, дэбютаваўшы 3 сакавіка 2010 году ў таварысцкім матчы супраць зборнай Уругваю, які скончыўся паразай швайцарцаў зь лікам 1:3.

Дасягненьні

«Базэль»:

«Баварыя»:

«Лівэрпул»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads